Беларуска Аляксандра Герасіменя ў французскім Шартры заваявала срэбра чэмпіянату Еўропы на «кароткай вадзе» на дыстанцыі 50 м батэрфляем.
У фінальным заплыве беларуска паказала вынік 25,53 секунды, саступіўшы толькі датчанцы Жанет
Гэта другая ўзнагарода беларускай каманды на чэмпіянаце Еўропы ў Францыі. 22 лістапада бронзу эстафеты 4×50 м вольным стылем заваявала жаночая дружына ў складзе Юліі Хітрай, Аляксандры Герасімені, Аксаны Дзямідавай і Святланы Хахловай.
Чэмпіянат Еўропы скончыцца 25 лістапада.