24.11.2012 / 12:39

«Не маўчы па-беларуску»: беларуская мова вачыма дызайнераў 7

У межах беларуска-польскага конкурса графічных дызайнераў «МЫ2012» быў прадстаўлены арыгінальны праект.

Студэнткі Дар’я Мандзік (архітэктурны факультэт БНТУ) і Яна Войцік (Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў) візуалізавалі лексіку беларускай мовы розных тэматычных груп.

Удзельнікі мастацкага спаборніцтва, арганізаванага Беларускім саюзам дызайнераў і Аб’яднаннем творцаў ужытковай графікі (Stowarzyszenia Twórców Grafiki Użytkowej), змагаюцца за магчымасць прэзентаваць свае працы падчас адмысловых выставаў у Варшаве і Мінску, а таксама прайсці тыднёвую стажыроўку ў вядучых польскіх фірмах, што працуюць у галіне дызайну.

З беларускага боку ў журы конкурса задзейнічаны архітэктар-дызайнер Ігар Герасіменка, мастак Уладзімер Цэслер і культуролаг Максім Жбанкоў.

Адзін з прэтэндэнтаў на перамогу — праект маладых беларускіх дызайнерак, якія ўзяліся за спробу стварэння аналагу аднамоўнага візуальнага слоўніка. На дадзены момант ужо распрацавана чатыры лексіка-тэматычныя групы, а менавіта «Посуд», «Абутак», «Мэбля» і «Часткі цела чалавека». Неўзабаве аўтаркі мастацкага праекта маюць выдаць вынікі сваёй працы ў выглядзе паштовак і плануюць на будучыню публікацыю маляванага беларускага лемантара.

Болей інфармацыі і падтрымка праекта на старонцы Укантакце.

Раман Латушка

0
зюзя / Адказаць
24.11.2012 / 14:36
Гэта як то зневажальна(. То "кавуны" вісяць па горадзе, цяпер нейкія "кубкі" ды "анучы". Людзям трэба спачатку зразумець хто яны, пазнать сваю гісторыю, зразумець у якой краіне яны жывуць, а потым і мовай падмацоўваць.
0
Дар'я / Адказаць
24.11.2012 / 17:06
to зюзя зневажальна хацець ведаць сваю мову? З патрэбай асэнсавання сябе і краіны ўсё дакладна. Але што, чакаць пакуль усе зразумеюць, а пасля ўсім кагалам кідацца да вывучэння мовы? А можа нехта ўжо перайшоў да этапу "мовай падмацоўваць", ім і прыдасца гэтая праца. Няхай кожны робіць тое, на што здатны. Галоўнае рабіць.
0
Алесь Беларус / Адказаць
24.11.2012 / 18:35
А Раман Латушка сваяк Паула Латушкi?
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру