Так, пры праверцы аднаго з рэзідэнтаў СЭЗ, вытворцы офісных крэслаў, устаноўлена, што ў першым паўгоддзі 2012 года паказчык экспарту ў яго складаў 40% (у папярэднія гады экспарт падаў і да 8%), а ў іншага рэзідэнта СЭЗ (вытворцы дзвярэй) — 36%.

Прэс-служба нагадвае, што адказнасць за невыкананне гэтага паказчыку «дастаткова суровая» — пазбаўленне статусу рэзідэнта ў СЭЗ. У жніўні 2012 года на пасяджэнні савета адміністрацыі СЭЗ «Мінск», у працы якога ўдзельнічалі супрацоўнікі КДК, было вырашана пазбавіць статусу рэзідэнта СЭЗ прадпрыемства — вытворцы папяровых упаковачных пакетаў, якое ў 2011–2012 гадах наогул не экспартавала сваю прадукцыю.

Адначасова з выкананнем паказчыку экспарту Камітэт дзяржкантролю аналізуе і своечасовасць разлікаў за экспарт рэзідэнтамі СЭЗ прадукцыі. Так, у рэзідэнта СЭЗ, вытворцы дзвярэй, было ўстаноўлена непаступленне з 2008–2009 гадоў выручкі ад экспарту тавараў на 1,5 млн. расійскіх рублёў і 30,1 тыс. долараў ЗША. Аднак на працягу месяца пасля заканчэння праверкі Камітэта дзяржкантролю гэтыя сродкі паступілі ў добраахвотным парадку на рахункі прадпрыемства, у тым ліку 30,1 тыс. долараў было ўнесена наяўнымі грашамі.

Аналагічная сітуацыя склалася і ў рэзідэнта СЭЗ, які вырабляе офісныя крэслы: непаступленне з 2008–2010 гадоў выручкі ад экспарту тавараў склала 4,5 млн. расійскіх рублёў. Толькі ў ходзе праверкі прадпрыемствам было пададзена іскавая заява аб спагнанні доўгу. Пасля праверкі на рахунак прадпрыемства паступіла 170 тыс. расійскіх рублёў і актам узаемаразліку быў пагашаны доўг у суме 280 тыс. расійскіх рублёў. За непаступленне экспартнай выручкі КДК аштрафаваў прадпрыемства на 452 млн. беларускіх рублёў.Марына Носава, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?