24.11.2012 / 15:16

У Мінску затрымалі жанчыну, якая прывезла сваё дзіця на вучобу ў п'яным стане 3

Інцыдэнт адбыўся раніцай 24 лістапада каля гімназіі № 16.

Раніцай 24 лістапада супрацоўнікі сталічнай ДАІ, знаходзячыся на дзяжурстве каля навучальнай установы, затрымалі чарговага вадзіцеля, які кіраваў транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення.

Як паведамілі ў ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, каля 8.20 супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі неслі службу паблізу гімназіі № 16 па вуліцы Лесі Украінкі, 2. Для праверкі дакументаў была спынена аўтамашына «БМВ 530», якой кіравала жанчына 1969 года нараджэння (таксама ў аўтамабілі знаходзілася дзіця). У супрацоўнікаў ДАІ узнікла падазрэнне наконт фізічнага стану вадзіцеля, таму апошняя была дастаўлена для праходжання медыцынскага агляду, які паказаў, што ў момант кіравання жанчына была п’яная (0,84 праміле).

Як патлумачыла сама жанчына, напярэдадні вечарам яна выпіла бутэльку шампанскага, а раніцай везла дзіця на заняткі ў гімназію.

Адзначым, што нягледзячы на масіраваныя адпрацоўкі ДАІ прышкольных тэрыторый, якія пачаліся пасля гібелі трэцякласніка СШ № 23 пад коламі «Паршэ Каена» 13 лістапада, выпадкі затрымання п’яных вадзіцеляў, якія падвозяць сваіх дзяцей да навучальных устаноў, не адзінкавыя.

Так, раніцай 22 лістапада паблізу школы № 37 на Старавіленскім тракце ў Мінску быў спынены аўтамабіль «Фальксваген Туран», якім кіраваў 54-гадовы вадзіцель. Падчас медыцынскага агляду пацвердзілася, што вадзіцель быў п’яны.

У гэты ж дзень на вуліцы Сядых супрацоўнікі ДАІ спынілі для праверкі дакументаў «Нісан Мікра», за рулём якога знаходзілася жанчына 1968 года нараджэння. Пры размове з ёю інспектары адчулі пах алкаголю. Як патлумачыла мнагадзетная маці (чацвёра дзяцей), якая везла ў садок сваю малодшую дачку, вечарам з мужам яны выпілі бутэльку гарэлкі. На медыцынскім аглядзе прыбор паказаў 0,18 праміле на перапыненым выдаху і 0.20 на поўным. У адпаведнасці з існуючым заканадаўствам жанчына была адпушчана.

0
спасибка лукашенка / Адказаць
24.11.2012 / 17:13
алкоголизация всей страны прошла успешно.
0
Сырок разладу / Адказаць
24.11.2012 / 18:47
Гэта ужо нагадвае масавы псіхоз. Гімназіі не працуюць у суботу. 24.11 - субота. Наколькі я ведаю у апошні час, апасля алімпіяды, увялі факультатыў па фізічнай культуры па суботам. Я так разумею - гэта адзіная надзея на алімпійскае золата на наступных спаборніцтвах. Калі у чалавека 0,83 праміле, то ен "забівае" на усіякія факультатывы. Адкуль прыцягнута за вушы гэта навіна? Ці апасля порша каена будзем абмярковываць кіроўцаў БМВ?
0
фрог / Адказаць
24.11.2012 / 20:25
на мой взгляд нужно изменить название статьи. "В Минске задержали женщину, которая в состянии алкогольного опьянения привезла ребенка в школу". А если исходить из вашего варианта, то получается что мать привезла пьяного ребенка
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру