Як паведамляе
Прычын адмовы ва ўездзе на тэрыторыю краіны супрацоўнікі пагранічнай службы не патлумачылі. Пры гэтым на працягу прыкладна гадзіны Шчапяцільнікавай задавалі пытанні адносна мэты яе прыезду ў Беларусь. Тры з паловай гадзіны яе пратрымалі ў памяшканні пагранічнай службы, а раніцай яна была адпраўлена электрычкай да станцыі Гарнастаеўка са штампам аб дэпартацыі ў білеце.
«Мяне знялі з цягніка ў Мінск і дэпартавалі ва Украіну, аб’явіўшы, што ўезд на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь мне забаронены… Напэўна, мы ўсё ж робім штосьці правільна», — напісала ў сваім твітэры Шчапяцільнікава.
Шчапяцільнікава з’яўляецца трэнерам па пытаннях студэнцкага самакіравання, яна выступала членам экспертнай каманды Еўрапейскага саюза студэнтаў і Савета Еўропы ў ходзе візіту ў Беларусь у 2010 годзе і ўжо два гады працуе ў рабочай групе Еўрапейскага саюза студэнтаў па пытаннях развіцця студэнцкага руху ў Беларусі.