Каардынацыйны савет расійскай апазіцыі ў ходзе другога пасяджэння ў суботу прызначыў новую акцыю пратэсту на 15 снежня. Яна будзе праходзіць пад лозунгам «Марш свабоды».
У якасці слоганаў маршу абраныя «Свабода слова!», «Свабодныя выбары!» і «Свабоду палітычным зняволеным!». Маршрут маршу пакуль не вядомы.