25.11.2012 / 00:55

Статкевіч: Тут не санаторый... Палітвязень штодня ходзіць 3 гадзіны 5

…Безумоўна, тут не санаторый, і фактараў, якія адмоўна ўплываюць, дастаткова. Але ж і я разумею гэта і таму прыкладаю дастаткова намаганняў, каб заставацца ў нармальнай форме…

Мікалай Статкевіч распавёў пра тое, як імкнецца захоўваць фізічнаю форму ва ўмовах турмы. Аб гэтым ён напісаў у лісце да жонкі.

«Напрыклад, штодзённа я хаджу 3 гадзіны. Адну — на прагулцы і дзве — у камеры, сумяшчаючы іх з […] ці з фізкультурай. Дарэчы, фізкультурай я займаюся тройчы на дзень…», — напісаў палітвязень.

«Зранку ён робіць размінку (у асноўным, розных аддзелаў хрыбта), — распавяла Марына Адамовіч, — на прагулцы робіць прысяданні і адцісканні, а пасля яе — падцягваецца і робіць практыкаванні на прэс».

Жанчына распавяла, што яе вельмі ўразіў успамін пра ПКТ ў Шклове, пра які Мікалай узгадаў у нядаўнім лісце: ён там сядзеў у «спецкамеры». Яна там адна такая- не мае вакна, столь цячэ, сцены пафарбаваны ў цёмны колер, працуе толькі начное асвятленне — круглыя суткі лямпачка 40 ват у нішы над дзвярыма, закрытая металічнай пласцінай з дзіркамі, — пераказала Марына Адамовіч.

Не пакінуў палітык па-за ўвагай і сітуацыю на волі. Ён пракаментаваў сітуацыю па падрыхтоўцы да выбараў 2015 года.
«Гледзячы па газетах, як заўсёды пасля амерыканскіх выбараў […] апазіцыйныя галовы традыцыйна наведала ідэя праймерыз. Даўно заўважыў, што людзі часта робяць не тое, што патрэбна, а тое, што ўмеюць. […] Калі дысідэнты „косяць“ пад змагароў, то з гэтага не атрымоўваецца нічога добрага ні для змагароў, ні для дысідэнтаў. Апошнія прыклады — перад вачыма.»

0
Зміцер / Адказаць
25.11.2012 / 09:46
Да. Сапраудны мужчына. Я, напэўна, так ня змог. Зараз такіх людзей мала. Цікаўна, а кнігі яму можна мець?
0
Беларус / Адказаць
25.11.2012 / 14:34
Адесь Міхалевіч - аб катаваннях, Зміцер Бандарэнка - аб смерцях асуджаных у медсанчасткцы, Зміцер Дашкевіч - аб здзеках над чалавечай годнасцю (лыжка асуджанага). Нядаўна да гэтага працэсу быццам далучыўся Андрэй Саннікаў. Праўда, сказаў толькі агульныя словы. Дык колькі ж патрэбна чалавечага гора, каб пенеітэнцыярная сістэма павярнулася наканец тварам да чалавека і пачала выконваць замест мэты знішчэння чалавека мэту яго перавыхавання, дэкляраваную ў законе? Даеш чалавечыя ўмовы ўтрымання асуджаных і чалавечыя ўмовы для персаналу! Свабоду Мікалаю Стьаткевічу! Свабоду ўсім палітвязням!
0
даеш / Адказаць
25.11.2012 / 16:26
Беларус напiсаў(ла) 25 лiстапада 2012 у 14:34 ................... даесьці? вы да каго звяртаецеся, спадар змагар?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру