Выступае Сяргей Рыжоў, былы ўдзельнік прэзідэнцкай кампаніі 2010 г.

Выступае Сяргей Рыжоў, былы ўдзельнік прэзідэнцкай кампаніі 2010 г.

Заяўнікам акцыі выступіў магілёвец Дзмітрый Дзенісенка як прыватная асоба. Дзенісенка заклікаў «выступіць у падтрымку традыцыйных духоўных каштоўнасцей, ідэі славянскага адзінства, нацыянальнай і сацыяльнай справядлівасці, а таксама супраць глабалізацыі».

Шэсце колькасцю 20 чалавек прайшло па вуліцы Чалюскінцаў да стадыёна ДК Завода штучнага валакна. Удзельнікі скандавалі «Слава Расіі», «Пака мы едіны — мы непобедімы».

Удзельнікі хацелі выкарыстаць расійскія манархічныя чорна-жоўта-белыя сцягі, але гарвыканкам забараніў.

На мітынгу выступіў з прамовай заяўнік шэсця Дзмітрый Дзенісенка.
У ім узяў удзел Сяргей Рыжоў з Віцебска, які ўдзельнічаў у прэзідэнцкай кампаніі 2010 года. Рыжоў заявіў, што «цяпер славянскія дзяржавы раздзелены, што адмоўна ўплывае на жыццё і дабрабыт народаў».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?