Шэсце ў Грозаве.

Шэсце ў Грозаве.

Выступае Юрась Беленькі

Выступае Юрась Беленькі

Удзельніцы святкавання

Удзельніцы святкавання

Выступае Алесь Чахольскі.

Выступае Алесь Чахольскі.

Шэсце ў Слуцку.

Шэсце ў Слуцку.

Маленькая ўдзельніца святкавання

Маленькая ўдзельніца святкавання

Выступае Сяргей Каваленка.

Выступае Сяргей Каваленка.

Актывісты Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ, а таксама неабыякавыя да беларускай гістарычнай спадчыны людзі з бел-чырвона-белымі сцягамі, кветкамі, вянкамі і знічкамі традыцыйна вандруюць па месцах баёў слуцкіх паўстанцаў з войскамі Чырвонай арміі.

Удзельнікі ўрачыстасцяў наведалі вёску Грозава, дзе каля памятнага крыжа прагучала пасланне з нагоды гадавіны Слуцкага збройнага чыну ад лідара КХП-БНФ Зянона Пазьняка. У сваім выступе в.а. старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі адзначыў вялікае значэнне тых падзеяў, якія адбываліся ў Слуцку і ваколіцах у 1920 г., дзеля незалежнасці Беларусі.

«Ужо тады случчакі разумелі, што расійскі бальшавізм – гэта чужая, варожая філасофія для беларусаў, і паклалі свае жыцці, каб не дапусціць на нашую зямлю тую навалу. Сёння мы не павінныя ахвяраваць жыццямі, але шмат што можам зрабіць.

Тое, што вы тут, што гаворыце па-беларуску, што трымаеце ў руках бел-чырвона-белыя сцягі, – гэта таксама змаганне, гэта працяг таго, што пачалі тут случчакі 92 гады таму назад»,
– сказаў Юрась Беленькі.

Затым актывісты наведалі памятны крыж у вёсцы Семежава. Каля святыні засьпявалі «Магутны Божа», усклалі бел-чырвона-белыя кветкі да мемарыяльнай пліты, паставілі знічкі, якія былі запаленыя ў Курапатах. Як і ў Грозаве, удзельнікаў сьвяткаваньня сустрэлі міліцыянты, у тым ліку ў цывільным. Яны фільмавалі акцыю, аднак перашкодаў удзельнікам не чынілі.

Адказны сакратар КХП-БНФ Валеры Буйвал ва ўрачыстым выступе каля памятнага крыжа адзначыў, што Беларусь сёньня знаходзіцца ў падобных умовах, як і ў 1920-х гадах.

​​

«Як калісьці мы былі пад прыгнётам Расіі, так і цяпер. Але тое, што тут сёньня лунае вялікая колькасьць нашых сьцягоў, гаворыць пра тое, што мы няскораныя, што яшчэ пазмагаемся», – сказаў сп. Буйвал.

Скончылася ўшанаванне памяці случчакоў у Слуцку (перад гэтым удзельнікі мерапрыемстваў наведалі Вызну/Чырвоную Слабаду), у Слуцку да акцыі далучыўся былы палітвязень Сяргей Каваленка.

​​

Адбылося шэсце па цэнтральнай вуліцы горада ад універмага да будынка Слуцкага краязнаўчага музея, дзе месціўся штаб паўстанцаў.

Тут каля ганку сабраліся случчакі, каб таксама ўзяць удзел ва ўрачыстасцях. З гэтай нагоды Валеры Буйвал зноў прачытаў зварот Зянона Пазьняка, прысвечаны гадавіне Слуцкага збройнага чына. А Юры Беленькі адзначыў, што гледзячы на сучасных случчакоў, бачыць нашчадкаў колішніх мужных змагароў, якія паклалі свае жыцьці дзеля барацьбы за свабоду.

​​

У сваім выступе на ганку музея Сяргей Каваленка падзякаваў усім, за тое, што дапамаглі яму вызваліцца з турмы. Ён сказаў: «Заклікаю ратаваць Беларусь ад акупацыйнай улады, змагацца за незалежнасць сваёй краіны».

Акцыя адбывалася пад наглядам шматлікіх міліцыянтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?