25.11.2012 / 16:36

Скандал пад Барысавам: гасцей урачыстасцяў з нагоды Бярэзіны-1812 непрыемна здзівіла арганізацыя мерапрыемства — відэа 14

24 лістапада ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 200-годдзю пераправы арміі Напалеона цераз Бярэзіну ў раёне вёскі Студзёнка.

Мерапрыемствы, у якіх узялі ўдзел дыпламаты, адміністрацыя Мінскай вобласці і Барысава, а таксама шматлікія гледачы, пакінулі не зусім прыемнае ўражанне ў карэспандэнта БелаПАН. Рэч у тым, што адным з самых відовішчных падзей павінна была стаць гістарычная рэканструкцыя бітвы войскаў Напалена з абаронцамі горада.

З самай раніцы ДАІ перакрыла далёкія подступы да Брылёўскага поля, дзе павінна была разгарнуцца бітва.
Хаця мерапрыемства, паводле інфармацыі пасольства Францыі ў Беларусі не адносілася да ліку закрытых, аўтамабілі, якія не мелі пропуску ідэалагічнага аддзела адміністрацыі Барысаўскага раёна, не прапускалі. З-за таго, што СМІ не былі папярэджаны загадзя пра неабходнасць такіх пропускаў, частка беларускіх і расійскіх журналістаў вымушаны былі прабірацца цераз кардоны хто як мог.
Тых, хто дабраўся да Брылёўскага поля, чакаў іншы непрыемны сюрпрыз: пешаходная дарожка, што вядзе міма некалькіх манументаў, аказалася агароджанай чырвонай стужкай з надпісам «Небяспечная зона» і дадаткова ачэпленай міліцыяй.
Хадзіць па ёй маглі толькі «акрэдытаваныя» ганаровыя госці. Усім астатнім, у тым ліку пажылым людзям і сем’ям з маленькімі дзецьмі, міліцыя прапаноўвала хадзіць па пашы.
Члены гістарычнага клуба вайны 1812 года з Падмаскоўя, якія прыехалі на рэканструкцыю, зазначылі, што непрыемна здзіўлены арганізацыяй свята.
Паводле слоў аднаго з «салдат», праграма пастаянна мянялася, не было зразумела, будзе рэканструкцыя ці не. Зрэшты, расіяне адзначылі беларускую гасціннасць у плане харчавання і пражывання.

0
Віталь з-пад Барысава / Адказаць
25.11.2012 / 16:53
Спадарства, на што такая ананімнасць? Што за журналіст і чаго ён хавае сваё прозвішча? Паверце, хто хацеў прайсціся па чырвонай сцяжыне - мог гэта зрабіць, гэтаксама была створана асобная пляцоўка для фотасесіі журналістаў. Які скандал?! Пра штовы кажаце?
0
Васіль / Адказаць
25.11.2012 / 16:57
Так у акупаваных нацыстамі гарадах габрэям забаранялася хадзіць па тратуарах, а можна было толькі па бруднай праезнай частцы... Ну а мясцовым трэба было проста абыходзіць гэтых мянтоў ды спакойна ісці па ходніку, а не паслухмяна як статак валачыцца па брудзе. Трэба ж хоць трохі самапавагі мець!!
0
герцаг Каленкур, Арман дэ / Адказаць
25.11.2012 / 16:59
А што тут дзіўнага? У нас даўным-даўно, амаль 20 год, усе сьвяты регламентаваныя і зарэжымленыя. Хто ня ведае, той (нават Напалеон) і вінаваты!
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру