25.11.2012 / 21:44

Фетэль стаў трохразовым пераможцам «Формулы-1» 3

Немец Себасцьян Фетэль, які выступае за «Рэд Бул», трэці раз стаў чэмпіёнам «Формулы-1». 25-гадовы Фетэль — самы малады гоншчык у гісторыі «Формулы-1», якому тры разы запар удалося выйграць гэты чэмпіянат.

У Фетэля -- 281 бал.

Яго адзіны канкурэнт па агульным заліку пілот «Ферары» Фернанда Алонса ў апошняй гонцы фінішаваў другім. У выніку ў яго 279 балаў.

Кімі Райканен (Лотус) мае ў выніку 207 балаў.

Перамогу ў Гран-пры Бразіліі ў нядзелю атрымаў гоншчык «Макларэна» брытанец Джэнсан Батан. Трэцім стаў напарнік Алонса Феліпэ Маса.

Фетэль сёння фінішаваў 6-м.

0
Ашпішнік / Адказаць
26.11.2012 / 00:47
Шкада, што Алонса не змог перамагчы.... А яшчэ больш шкада, што ў Беларусі няма трансляцый Формулы. Ён значна цікавей, чым нашынскія хакеі-футболы. Нашма-а-ат цікавей.... Вось усё чакаю цуда, што вось-вось з'явіцца трансляцыя хаця б па СТВ...
0
praleska / Адказаць
26.11.2012 / 02:24
Згодна, F1 цудоўны мотаспорт! Толькі паслухаць тоны матораў павялічвае настрой. Таксама вялікі фан Фэрнандо.
0
Schulz / Адказаць
26.11.2012 / 23:30
V3ttel der beste!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру