26.11.2012 / 09:45

Уладальнік ТАА «Ханой-Інвест» пагарэў на фіктыўных шлюбах

Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю (ГУБАЗ) МУС зацікавілася дзейнасцю Ле Хонг Фонга — уладальніка найбуйнейшага ў краіне в’етнамскага бізнэсу — ТАА «Ханой-Інвест».

ТАА «Ханой-Інвест» — самая вядомая ў Беларусі кампанія, створаная выхадцамі з В’етнама. Заснавальніка кампаніі называюць не толькі ўладальнікам найбуйнейшага в’етнамскага бізнэсу ў Беларусі, але і заступнікам в’етнамскай дыяспары ў краіне.

Цікавасць, якую выказаў да ўплывовага в’етнамца ГУБАЗ МУС, звязаны не так з яго бізнэсам, як з узаемаадносінамі з в’етнамскай дыяспарай.

Паводле дадзеных праваахоўных органаў, заснавальнік ТАА «Ханой-Інвест» у 2005–2009 гадах арганізаваў заключэнне 12 фіктыўных шлюбаў паміж грамадзянамі В’етнама і Беларусі.

Як лічаць у МУС, шлюбы заключаліся выключна з мэтай атрымання замежнымі грамадзянамі дазволу на пастаяннае месца жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь.

Па дадзеных фактах Следчым камітэтам у дачыненні да Ле Хонг Фонга распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 371–1 Крымінальнага кодэкса Беларусі (арганізацыя незаконнай міграцыі, учыненая паўторна або групай асоб па папярэдняй змове).

Вядзецца расследаванне.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру