26.11.2012 / 09:56

Жлобінскі «Металург» выйшаў у фінал Кантынентальнага кубка па хакеі

25 лістапада ў заключным матчы паўфінальнага турніру, які праходзіў у нарвежскім Ставангеры, беларускі клуб выйграў па булітах у каманды гаспадароў з лікам 4:3 (2:1, 0:1, 1:1, 0:0, буліты — 2:0) .

Выніковае становішча: «Металург» — 8 ачкоў (розніца шайб 12–6), «Ставангер» — 6 (13–10), «Бейбарыс» — 4 (7–7), «Санок» — 0 (8–17).

23 лістапада беларуская каманда ўзяла верх над «Бейбарысам» — 3:0, 24-га — над «Санком» — 5:3.

У фінале, які пройдзе 11–13 студзеня ў Данецку (Украіна), «Металург» сустрэнецца з мясцовым «Данбасам», італьянскім «Бальцана» і французскім «Руанам» — пераможцам апошняга фіналу.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру