Уначы 26 лістапада аўтамабіль «Акура» на вялікай хуткасці ўрэзаўся ў мачту асвятлення на скрыжаванні вуліц Адзінцова і Цімашэнкі. Гэта адбылося каля 1.20. Па інфамармацыі МНС, у аўто знаходзіліся два юнакі, 1990 і 1992 гадоў нараджэння.

Пасажыр загінуў на месцы. Як можна бачыць, машыну аж размазала аб ліхтарню. А кіроўцу з адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай даставілі ў Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

Ягоны стан крытычны.

Па папярэдняй інфармацыі, абодва былі нецвярозыя. На аўтамабілі адсутнічалі рэгістрацыйныя нумары.

Па інфармацыі ДАІ Мінска,

кіроўца «Акуры» летась быў пазбаўлены правоў за кіраванне аўто нецвярозым.

У адносінах да маладога чалавека будзе заведзеная крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?