Пры гэтым ён падкрэсліў, што пакуль яго задавальняе і пост кіраўніка ўрада пры Уладзіміру Пуціну.

«Я наўрад ці б стаў прэм’ер-міністрам пры якім-небудзь іншым прэзідэнце. Я сабе наогул гэта не ўяўляю. Ужо калі мне з кім і камфортна працаваць прэм’ер-міністрам пасля прэзідэнта, то гэта толькі адзін чалавек — Уладзімір Пуцін», — цытуе РІА «Навіны» інтэрв’ю Мядзведзева.

Аднак прэм’ер сцвярджальна адказаў на пытанне, ці ёсць імавернасць таго, што ў будучыні ён зноў узначаліць краіну.

«Калі ў мяне для гэтага будзе дастаткова сіл і здароўя і калі нашы людзі мне давераць у будучыні такую працу, я такога, вядома, не выключаю. Але гэта залежыць ад цэлай сукупнасці фактараў. Я ўжо казаў неяк: наогул ніколі не трэба ад чагосьці адмаўляцца, бо, як вядома, ніколі не кажы ніколі, тым больш што я ўжо адзін раз уваходзіў у гэтую раку, і гэта якраз тая рака, у якую можна ўваходзіць двойчы», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?