26.11.2012 / 11:09

У Вялікабрытаніі з'явяцца аналагі савецкіх матэматычных школ часоў «гонкі ўзбраенняў» 1

У Вялікабрытаніі з’явяцца школы з паглыбленым вывучэннем матэматыкі, створаныя на ўзор савецкіх спецшкол перыяду «гонкі ўзбраенняў».

Пра гэта піша The Sunday Times.

Аўтарам ідэі стаў міністр адукацыі краіны Майкл Гоўв. На яго думку, савецкі вопыт 1960-х гадоў можа дапамагчы істотна павысіць узровень матэматыкі ў дзяржаўных навучальных установах.

«За аснову бяруцца школы, якія з’явіліся ў СССР у эпоху „гонкі ўзбраенняў“ у 1960-я гады мінулага стагоддзя для выхавання матэматычнай і навуковай эліты, якая мусіла стымуляваць развіццё краіны», — паведамляе газета.

0
бульбавец / Адказаць
26.11.2012 / 11:17
Вот, так!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру