У рамках гэтага праекта арсеналы плануецца знішчаць на расійскія грошы, але з выкарыстаннем натаўскіх тэхналогій. Пра гэта піша газета «Камерсант».

Паводле інфармацыі крыніц газеты, адпаведныя перамовы вяліся некалькі месяцаў, але паскорыліся толькі ў апошнія тыдні — пасля змены міністра абароны. Расійскія спецыялісты плануюць ужо да канца 2012 года наведаць завод па ўтылізацыі боепрыпасаў у турэцкім Якшыхане, пасля чаго распрацуюць праект пагаднення з НАТО.

«Знішчэнне боепрыпасаў метадам падрыву непрадуктыўнае і занадта рызыкоўнае для салдатаў. Шляхі вырашэння праблемы мы пачалі прапрацоўваць яшчэ ў пачатку года. Аднак выбухі на палігонах паказалі, што марудзіць нельга. Таму мы вырашылі пераняць замежны досвед», — растлумачыла газеце крыніца ў Генштабе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?