У Беларусі колькасць абанентаў інтэрнэту (юрыдычных і фізічных асоб) на пачатку 2012 года склала 6,3 мільёна.
Такія дадзеныя апублікаваў Белстат да Сусветнага дня інфармацыі, які адзначаюць 26 лістапада.

У агульнай колькасці абанентаў інтэрнэта абаненты шырокапалоснага доступу склалі 53,8%.

Колькасць абанентаў інтэрнэту ў разліку на 1.000 жыхароў на пачатку 2012 года дасягнула 661 і ўзрасла ў параўнанні з папярэднім годам на 28,1%.

На 1 студзеня 2012 года доступ да інтэрнэта мелі 94,6% камерцыйных арганізацый. Найбольш распаўсюджаны стацыянарны шырокапалосны доступ, які выкарыстоўвалі 84% арганізацый. Камутаваны доступ выкарыстоўвалі 29,5% камерцыйных арганізацый, бяздротавы — 17,6%. Паслугамі электроннай пошты ў 2011 годзе скарысталіся 93,1% арганізацый.

Паводле звестак выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцця, на пачатку 2012 года амаль 40% грамадзян ва ўзросце 16 гадоў і старэйшыя карысталіся паслугамі інтэрнэту, з іх 61% — штодня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?