26.11.2012 / 13:06

Мінскія падлеткі рабавалі аднагодак — фанатаў футбольных клубаў 1

Фрунзенскім (Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта распачата некалькі крымінальных спраў за рабаванне, учыненае групай асоб, з пагрозай прымянення насілля на падставе ч. 2 арт. 206 КК у дачыненні да падлеткаў 1995, 1996 і 1997 гадоў нараджэння.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў, устаноўлена, што падазроныя, дзейнічаючы як мінімум дзвюма групамі, у кастрычніку і лістападзе ўчынілі некалькі маёмасных злачынстваў у дачыненні да таксама непаўналетніх.

У прыватнасці, прылічваючы сябе да фанатаў вядомых беларускіх футбольных клубаў, падлеткі праз інтэрнэт знаёміліся з іншымі непаўналетнімі фанатамі, прызначалі ім сустрэчы каля станцый метро і ў рэстаране «Макдональдс» на вуліцы Прытыцкага з прапановай куплі элементаў адзення з атрыбутамі клубаў.
Насамрэч пры сустрэчы, пагражаючы прымяненнем насілля, яны завалодвалі шалікамі, шапкамі, майкамі і байкамі з клубнай атрыбутыкай, пасля чаго абменьваліся імі адзін з адным як «трафеямі».

Некаторыя падазраваныя змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання, астатнія адпушчаны пад абавязацельства аб яўцы. Вядзецца следства.

0
Крывіч / Адказаць
26.11.2012 / 14:20
Сапраўдны твар фнатаў: столавая гапата і інфантыльныя цярпілы!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру