Кіраўніцтва Ашмянскай мытні прыняло рашэнне знішчыць 41 асобнік зборніка «Прэс-фота Беларусі 2011», канфіскаваны на мяжы «для экспертызы» ў сярэдзіне лістапада ў арганізатараў конкурсу, сярод якіх была і вядомы беларускі фатограф Юлія Дарашкевіч.

Як паведаміў фатографу Аляксандру Васюковічу (малады чалавек быў за рулём аўтамабіля) намеснік начальніка Ашмянскай мытні, друкаваная прадукцыя прызнаецца незаконнай (не адпавядае дзяржстандарту па выходных звестках), і падлягае знішчэнню.

***

    «Прэс-фота Беларусі» — штогадовы конкурс медыя-фатографаў, заснаваны ў 2009 годзе айчыннымі фотарэпарцёрамі. У прэстыжнай гонцы штогод удзельнічаюць дзясяткі беларускіх фатографаў, фінальныя экспазіцыі прадстаўляюцца далёка за межамі Беларусі, а па выніках — ужо двойчы выпускалі зборнік фатаграфій-пераможцаў.
    Да гэтага альбом на мяжы ўжо аднойчы канфіскоўвалі, але тады пасля «экспертызы» яго вярнулі. На гэты раз 41 асобнік каталога быў афіцыйна расмытнены, але ўсё роўна выклікаў для мытнікаў эфект чырвонай анучы.
    У другі альбом, 2011 года, ўвайшло больш за 200 работ ад 28 беларускіх фатографаў, якія сталі пераможцамі конкурсу. Уладальнікам Гран-пры стаў фотарэпарцёр «Нашай Нівы» Сяргей Гудзілін. На вокладцы зборніка апублікавана адна з яго работ серыі пра салдатаў тэрміновай службы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?