Бельгія ўжо больш чым на тры гады пратэрмінавала ўвядзенне пашпартоў з біяметрычнымі дадзенымі ўладальнікаў.
У заяве Еўракамісіі нагадваецца, што ад 2006 года пашпарты краінаў Еўрасаюза павінны ўтрымліваць электронны чып з выявай твару ўладальніка, а з 2009 года біяметрычныя дадзеныя мусілі дапоўніцца адбіткамі пальцаў.
Бельгія свае абавязкі не выканала, Еўракамісія вырашыла звярнуцца са скаргай у суд.