26.11.2012 / 13:14

Кінапрэмію Еўрапарламента атрымаў фільм «Шун Лі і паэт»

Кінастужка Lo sono Li («Шун Лі і паэт») рэжысёра Андрэа Сегрэ ўзнагароджана прэміяй Еўрапейскага парламента — «LUX Cinema Prize».

Прэзідэнт Еўрапарламента Марцін Шульц уручыў узнагароду падчас афіцыйнай цырымоніі ў Страсбургу, адзначыўшы, што прэмія дапамагае разбурыць моўныя бар’еры і геаграфічныя межы, каб як мага больш людзей убачылі гэтыя фільмы, гаварылі пра іх і тым спрыялі развіццю агульнай еўрапейскай культурнай прасторы.

Еўрапейскі парламент уручае гэтую прэмію штогод, аплочвае пераклад трох фільмаў-фіналістаў на ўсе афіцыйныя мовы ЕС, а фільм-лаўрэат таксама адаптуецца для людзей з парушэннямі слыху і зроку. Стужка-преаможца гэтага года даследуе праблемы іміграцыі і канфлікту паміж тымі, хто належыць да традыцыйнай абшчыны, і індывідуалістамі.

Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру