Грамадзянін Беларусі за неадэкватныя паводзіны затрыманы 25 лістапада ў храме Хрыста Збаўцы ў Маскве.
Пра гэта распавёў дзяжурны афіцэр прэс-службы галоўнага ўпраўлення МУС РФ Міхаіл Місько.

«За неадэкватныя паводзіны ў храме Хрыста Збаўцы служба бяспекі вывела з памяшкання храма грамадзяніна Беларусі і перадала яго супрацоўнікам паліцыі. Яго даставілі ў аддзел паліцыі, куды неўзабаве быў выкліканы экіпаж псіхіятрычнай дапамогі», — сказаў ён.

Грамадзянін Беларусі спрабаваў прарвацца падчас службы да патрыярха Кірыла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?