26.11.2012 / 13:29

БАТЭ падпісаў кантракт з Алексіевічам

Сёння трохгадовы кантракт з чэмпіёнам Беларусі па футболе ФК БАТЭ падпісаў паўабаронца Ілля Алексіевіч, які ў сезоне-2012 выступаў за «Гомель».

Ілля Алексіевіч (справа, №8) у матчы «Гомеля» супраць «Бурсаспора»

Ілля Алексіевіч нарадзіўся 10 лютага 1991 г. у Жодзіне. Выхаванец школы мясцовага «Тарпеда» (першы трэнер — С. М. Васілеўскі). Выступаў у жодзінскім «Тарпеда» (2007–10) і «Гомелі» (2011–12). У вышэйшай лізе правёў 72 матчы, забіў 5 галоў, аддаў 4 выніковыя перадачы.

Выступаў у маладзёжнай і алімпійскай зборных Беларусі (22 гульні, 1 гол). Удзельнік Алімпійскіх гульняў-2012.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру