За 10 месяцаў гэтага года супрацоўнікідарожна-патрульнай службы ДАІ затрымалі больш як 40 тысяч нецвярозых кіроўцаў. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі МУС Беларусі.
Там адзначылі, што, паводле статыстыкі, з агульнага масіву
Рэцыдыўнасць гэтага віду парушэнняў вялікая: практычна кожны дзясяты парушальнік пасля прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці сядае за руль у п’яным выглядзе паўторна на працягу года.
Паводле інфармацыі УДАІ МУС, за мінулую пятніцу і ў выхадныя дні на дарогах краіны зарэгістравана 879 ДТЗ з матэрыяльным уронам. Учынена 49 ДТЗ (з іх чатыры ў стане алкагольнага ап’янення), у якіх 10 чалавек загінулі, 51 атрымаў раненні.