Анатоль Капскі

Анатоль Капскі

«Наша Ніва» вырашыла запытацца ў старшыні праўлення футбольнага клуба «БАТЭ» Анатоля Капскага пра яго меркаванне наконт прапановы кіраўніка «Газпрама» Аляксея Мілера заснаваць чэмпіянат СНД па футболе, якую ён агучыў у інтэрв’ю газеце «Советскій спорт».

«Не хачу нават абмяркоўваць гэтую тэму, — адрэзаў Анатоль Капскі. — Нашто абмяркоўваць тое, чаго няма?» Па яго словах, абмяркаванню падлягаюць нейкія канкрэтныя прапановы, а іх у дадзенай сітуацыі няма.

Нагадаем, што кіраўнік «Газпраму» Мілер, які адначасова з’яўляецца і старшынёй ФК «Зеніт», выказаў ідэю стварэння чэмпіянату па футболе сярод краінаў СНД

«Многія лічаць, што мы маглі б разыгрываць чэмпіянат СНД. Я таксама з’яўляюся перакананым прыхільнікам гэтай ідэі. Калі надыдзе час ствараць новы чэмпіянат, мы будзем дзейнічаць і рабіць абдуманыя крокі толькі ўзгоднена з людзьмі, якія падтрымліваюць мэту стварыць чэмпіянат па футболе краін Садружнасці. Такая размова на днях адбылася, так што адказ станоўчы: можа быць, мы і будзем гуляць у іншым чэмпіянаце», — сказаў Мілер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?