26.11.2012 / 14:07

Заўтра на большай частцы тэрыторыі — дажджы, у сярэдзіне тыдня пацяплее да +10°С

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі ападкі, пераважна дождж.

Па паўночным усходзе мокры снег, месцамі наліпанне мокрага снегу, слабы галалёд.
У многіх раёнах туман. У начныя і ранішнія гадзіны на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 3–8 м/с.
Тэмпература паветра ноччу ад мінус 3°С на паўночным усходзе да плюс 4°С на паўднёвым захадзе, днём 0 — плюс 5°С, па Брэсцкай, паўднёвым захадзе Гродзенскай абласцей да плюс 7°С.

У Мінску заўтра ноччу без істотных ападкаў, днём ападкі, пераважна дождж. Часам туман. У начныя і ранішнія гадзіны на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу каля 0°С, днём плюс 2–4°С.

У наступныя двое сутак на большай частцы тэрыторыі Беларусі кароткачасовыя дажджы, па поўначы магчымы мокры снег, слабы галалёд. 29 лістапада месцамі туман. Вецер паўднёвы 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — плюс 5°С, днём плюс 1–7°С, па поўдні Брэсцкай і Гомельскай абласцей плюс 8–10°С. 30 лістапада на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-ўсходні 4–9 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — плюс 5°С, днём плюс 2–7°С, па поўдні плюс 8–10°С.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру