Але адміністрацыя перадала праз куратарку выставы, што ва ўніверсітэце цягам тыдня будзе праходзіць пераатэстацыя і зала будзе занятая.

Куратар выставы Кацярына Мяснікова кажа, што ўсе тэрміны ўзгадняліся загадзя:

«Адкрыцьцё выставы Аляксея Марачкіна „Вяртанне“ было запланаванае належным чынам, мы ўжо далі абвесткі ў мясцовыя газеты. Але патэлефанаваў дэкан мастацка-графічнага факультэта ВДУ Дзмітрый Сянько і паведаміў, што выстава адмяняецца. Прычына — занятасць залы. Пра перанос тэрмінаў гаворкі не было, так што трэба разумець, што адмова — катэгарычная. Хоць яшчэ ў мінулую пятніцу загадчык кафедры Генадзь Ісакаў запэўніваў, што ўсё ідзе як мае быць».

Карціны для экспазіцыі павінны былі прыбыць у Віцебск раніцай 26 лістапада.
Даведаўшыся пра адмену выставы, Аляксей Марачкін паспеў у апошні момант выгрузіць іх з машыны, якую даў Саюз мастакоў.

Прабачэньня за раптоўную адмену выставы ніхто не папрасіў. З ВДУ нават не патэлефанавалі, каб папярэдзіць:

«Таму і прыкра, што я сканчаў віцебскі „худграф“, быў у першым выпуску.
І калі ўвесну мы з’ехаліся на 50-гадовы юбілей факультэта і прагучала прапанова арганізаваць такую выставу, я быў вельмі ўсцешаны. А цяпер разумею, што ўсё заканамерна: я знаходжуся ў „чорным сьпісе“. Два гады таму я падаваў заяўку на выставу ў мінскім Музеі сучаснага мастацтва. Мне адмовілі — знайшлася прычына. Потым падаў заяўку ў Мастацкі музей. Таксама адмовілі — дырэктар Уладзімір Пракапцоў сказаў, што „музейная палітыка“ змянілася, больш персанальных выставаў не будзе, а толькі выставы з фондаў. Гэта хлусня, персанальныя выставы былі і пасля таго… Цяпер у Віцебску тэрміны былі ўзгодненыя, і мае высновы такія: можна прыдумаць любыя прычыны, але нехта, відаць, патэлефанаваў! У савецкія часы ідэолагі прапаноўвалі нам фальшывыя ідэі пабудовы камунізму, то цяпер ідэалогія іншая — каб толькі захаваць сваю пасаду, на каленях поўзаць перад сваім гаспадаром!»
Аляксей Марачкін кажа, што не збіраўся выстаўляць нейкія творы правакацыйнага зместу. Што адмыслова падабраў работы, каб там не было нонканфармізму, узяў раннія працы з віцебскага перыяду.
А таксама — эцюд выкладчыка Аляксандра Гаўрушкі, падараваны тады яшчэ маладому мастаку…

Куратарка выставы Кацярына Мяснікова паспрабавала зрабіць усё, каб творы Аляксея Марачкіна ў Віцебску ўсё ж пабачылі. Патэлефанавала ў мастацкі музей, і ёй нібыта паабяцалі арганізаваць выставу, але — калі толькі знойдзецца нейкая «дзірка» ў графіку музейных экспазіцый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?