Днём 23 лістапада ў міліцыю звярнулася жыхарка вёскі Імянін. Жанчына расказала, што 22 лістапада прыкладна ў 13.00 яе 53-гадовы брат, які жыве ў суседняй вёсцы Сукачы, пайшоў у лес у грыбы і дамоў не вярнуўся.

З 23 лістапада мужчыну штодня шукаюць прыкладна 20 чалавек — супрацоўнікі міліцыі і мясцовыя жыхары. Пошукі вядуць увесь светлавы дзень, адпрацоўваюцца бліжэйшыя лясныя масівы і вадаёмы.

Цяпер, паводле звестак УУС Брэсцкага аблвыканкама, у вышуку знаходзіцца яшчэ адзін чалавек, які не вярнуўся з лесу, — жыхарка вёскі Свяціца Ляхавіцкага раёна 1944 года нараджэння. Пенсіянерка пайшла ў лес у ягады 24 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?