26.11.2012 / 16:22

Будаўніцтва «Бульбаш-хола» ў Курапатах прыпынілі, але канчатковага рашэння няма 3

Пра знос пабудаванай часткі гаворкі не вядзецца.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў начальнік Упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Мінкультуры Ігар Чарняўскі. Па яго словах, міністэрства выдала прадпісанне на праверку дакументаў у забудоўніка на адпаведнасць законадаўству. Пакуль будзе ісці праверка, будаўніцтва прыпынена. Пра знос пабудаванай часткі гаворкі не вядзецца. Чарняўскі адзначыў, што

«першапачаткова ўзгаднялася будаўнітва каля Курапатаў аб’екта прыдарожнага сэрвісу».

Аднак у часе будаўніцтва ідэя перарасла ў забаўляльны комплекс.

Міністэрства культуры выявіла парушэнні на будоўлі каля месца пахавання ахвяраў масавых рэпрэсій у Курапатах. Часткова работы праводзіліся ў ахоўнай зоне гісторыка-культурай каштоўнасці.

Пра будаўніцтва рэстаранна-забаўляльнага комплекса «Бульбаш-хол» каля Курапатаў стала вядома ў кастрычніку. Пасля пратэстаў грамадскасці з будоўлі спачатку знікла рэклама комплексу, а цяпер пачаліся праверкі.

Сяргей Макарэвіч

0
анон / Адказаць
26.11.2012 / 19:55
а зачем сносить? там будет республиканский музей большевистского террора.
0
re / Адказаць
26.11.2012 / 22:42
«забаўляльны комплекс» - дазабаўляюцца!
0
Грынявіцкі / Адказаць
27.11.2012 / 01:44
Яны ня спыняцца..Нашчадкі злачынцаў будуць знішчаць доказы....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру