У Беларусі захоўваецца тэндэнцыя, якая заключаецца ў тым, што насельніцтва страхуе ў першую чаргу свой аўтатранспарт, а ўжо затым сваё жыллё, маёмасць і сябе.
Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 26 лістапада дырэктар ТАА «СтрахЭкспертГруп» Андрэй Данільчык.
Паводле даных страхавых арганізацый, у агульным аб’ёме страхавання доля транспарту складае прыкладна 70%, хатняй маёмасці — 6%. Узровень асабістага страхавання яшчэ ніжэйшы.

Паводле інфармацыі Данільчыка, летась страхавыя кампаніі сабралі прыкладна 302 млрд. рублёў узносаў па страхаванні аўтатранспарту і прыкладна ў чатыры разы менш па страхаванні будынкаў. Хоць, як адзначыў спецыяліст, сумы ўзносаў па другім відзе значна меншыя, чым па першым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?