Перад канцэртам спявак сустрэўся з мастаком.«Ён (Элтан Джон) вельмі мне спадабаўся», напісаў пасля сустрэчы Вэйвэй у сваім мікраблогу ў Twitter. Twitter афіцыйна забаронены ў Кітаі, аднак старонка мастака налічвае каля 180 тыс. падпісчыкаў.
Як адзначае Associated Press, СМІ Кітая пішуць пра канцэрт Элтана Джона ў Пекіне, аднак пазбягаюць згадваць аб Ай Вэйвэі. Сусветна вядомы скульптар і мастак Ай Вэйвэй у мінулым годзе быў зьмешчаны ўладамі Кітая ў турму, ён прабыў у зняволенні тры месяцы, а напярэдадні заходнееўрапейскага турнэ прэм’ера Дзяржрады КНР Вэнь Цзябао быў вызвалены з фармулёўкай «прызнаў сваю віну і па стане здароўя».
0
0
0
0
0
0