26.11.2012 / 20:30

Глеб і Ганчарэнка выступілі супраць гвалту адносна жанчын: БАТЭ далучыўся да акцыі ААН — фотафакт 1

Заключны матч чэмпіянату Беларусі па футболе БАТЭ супраць салігорскага «Шахцёра» (2:1) выпаў на 25 лістапада — Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын, заснаваны ААН у 1999 г.

У гэты ж дзень стартавала міжнародная ініцыятыва «16 актыўных дзён супраць гвалту ў адносінах да жанчын», у якой штогод удзельнічае і Беларусь. Раней у кампаніі прымалі ўдзел баец Андрэй Кулебін, спевакі Зміцер Вайцюшкевіч, Аляксей Шадзько, Аляксандр Патліс і Сярога, гурты «Drum Ecstasy», «Litesound» і «Atlantica», a таксама розныя арганізацыі.

Сёлета запрашэнне далучыцца да акцыі за подпісам в.а. прадстаўніка ААН у Рэспубліцы Беларусь Юрыя Аксамітнага прыйшло ў адрас гульцоў барысаўскага клуба, а таксама асабіста галоўнага трэнера Віктара Ганчарэнкі.

«Жоўта-сінія» з гатоўнасцю адгукнуліся на просьбу падтрымаць важную ініцыятыву.

Перад матчам каманда дала абавязацельства ніколі не здзяйсняць гвалт, не апраўдваць і не замоўчваць фактаў гвалту ў дачыненні да іншых людзей і заклікала далучыцца да гэтай кампаніі гледачоў,

паведамляе афіцыйны сайт дзевяціразовага чэмпіёна Беларусі.

***

У аўторак, 27 лістапада, у Мінску, у гатэлі «Краўн-плаза» (вул. Кірава, 13) адбудзецца прэс-канферэнцыя, прысвечаная агульнанацыянальнай інфармацыйнай кампаніі, накіраванай на прадухіленне хатняга гвалту і барацьбу з ягонымі праявамі.

Тварам кампаніі стане селебрыці, вядомая і любімая у Беларусі і Расіі. Імя Вы даведаецеся 27 лістапада.

Пачатак прэс-канферэнцыі а 11-й.

0
бумбарашык / Адказаць
26.11.2012 / 22:52
Майку ужо прадали, ци "зависла".
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру