Як адзначыла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук, у апошнія дні лістапада тэмпературны фон на 3–6°С перавысіць кліматычную норму для апошніх датаў месяца.

Паводле яе слоў, надвор’е пачне настройвацца на зімовы лад ужо з пачатку снежня. Аднак спачатку яно будзе мяккім, што дазволіць лёгка прывыкнуць да зімовага сезона.
Так, на выхадных на тэрыторыю Беларусі будзе паступаць паветра з Балтыйскага мора, ападкі стануць часцей выпадаць у выглядзе мокрага снегу. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ад 3°С марозу да 3°С цяпла. На асобных участках дарог утворыцца галалёдзіца.

Як паведаміла сіноптык, паводле папярэдняга прагнозу, зімовы характар надвор’я чакаецца ў Беларусі на наступным тыдні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?