Цяжарная 26-гадовая магіляўчанка скрала кашалёк у работніцы гарадской бальніцы хуткай дапамогі і патраціла іх на алкаголь.
У дачыненні да жанчыны Ленінскім раённым аддзелам СК заведезена крымінальная справа па арт. 205 (частка 2) КК РБ «Крадзеж».

У медыцынскую ўстанову жанчына прыйшла для таго, каб паставіць штамп на медыцынскай даведцы. Дэфілюючы па калідоры бальніцы, яна зайшла ў сястрынскі пакой (дзверы былі адчынены, а ўнутры нікога не было) і выцягнула кашалёк з сумкі адной з акушэрак. Вярнуўшыся дадому, жанчына пералічыла грошы — у кашальку было 400 тыс. рублёў. Будучая мама купіла на гэтыя грошы спіртнога і адправілася ў госці да сяброўкі — там яе падчас застолля і затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Да таго часу будучая мама ўжо паспела добра набрацца.

Жанчына раней ужо была асуджаная за крадзяжы, цяпер за ўчыненае злачынства ёй пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?