Паліцыя Германіі затрымала жанчыну, якую падазраюць у замаху на забойства. Прычым прыладай злачынства стаў вялікі бюст 33-гадовай зламысніцы. Скарыстоўваючы ўласныя грудзі замест пятлі, жанчына спрабавала задушыць бойфрэнда падчас сэксу.

Сур’ёзныя абвінавачванні прад’яўленыя Францысцы Хансэн, на якую паскардзіўся ў паліцыю яе сябра Цім Шміт.

Паводле словаў пацярпелага, Францыска вырашыла забіць яго грудзьмі падчас сэксуальных гульняў, каб «зрабіць смерць максімальна радаснай».
У пасцелі жанчына села на свайго партнёра, які захоплена цалаваў яе грудзі і занадта позна адчуў небяспеку.

«Раптам яна схапіла мяне за галаву і з усёй сілы прыціснула яе да ўласных грудзей», — распавёў Цім Шміт. — Я не мог больш дыхаць і, верагодна, пасінеў».

Мужчына вырашыў, што яго жыццё скончана.

Нейкім цудам Ціму ўсё-ткі атрымалася вырвацца з пасткі: ён выслізнуў з абдымкаў 82-кілаграмовай сяброўкі і уцёк у дом да суседа. Адтуль ён адразу патэлефанаваў у паліцыю.

Шміт лічыць, што «пасцельная расправа» павінна была стаць помстай за яго рашэнне парваць адносіны, якія доўжыліся чатыры гады.

Адвакат Ціма Шміта растлумачыў, што разлад у 4-летніх адносінах з Францыскай пачаўся пасля таго, як той памяняў працу і пераехаў у іншы горад. Яго пасіі прыйшлося таксама кінуць ранейшую працу, але годнай замены яна так і не знайшла. З-за гэтага паміж грамадзянскімі мужам і жонкай пачаліся сваркі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?