Адзiны ў краiне ансамбль паляўнiчай рагавой музыкi створаны ў Драгiчыне.

Паляўнiчую музыку мы ведаем хiба толькi з фiльмаў пра даўнiну. Калi паказваюць царскiя або памешчыцкiя паляваннi, то абавязкова там пра пачатак збору ўдзельнiкаў або гону звера апавяшчае гучны паляўнiчы рог. А Мiкалай Шаўчук з Драгiчына лiчыць, што гэта музыка ўяўляе сабой асаблiвы пласт культуры, добра развiтай у нас з часоў Вялiкага княства Лiтоўскага i неапраўдана забытай потым. Вось Мiкалай Аляксандравiч i не стаў чакаць, пакуль нехта аднекуль прыйдзе i адродзiць страчанае, а ўзяўся за гэта сам.

Пачалося ўсё, можна сказаць, выпадкова. Сам вялiкi аматар прыроды, паляўнiчы са стажам Мiкалай Шаўчук зазiрнуў неяк у Брэст на выставу сабак у 1999 годзе. Там сустрэў знаёмых, якiя рыхтавалi I Нацыянальнае свята палявання i рыбалоўства ў Магiлёве. Яны i прапанавалi выступiць на фэсце, бо ведалi, што Мiкалай iграе на трубе. Як чалавеку, што ўмее захапляцца новымi iдэямi, Шаўчуку хапiла месяца на падрыхтоўку. Да гэтага, паводле яго слоў, ён iграў папуры на паляўнiчыя тэмы толькi свайму сабаку перад паляваннем. А там, у Магiлёве, ён першы раз убачыў сапраўдныя паляўнiчыя ражкi i быў лiтаральна зачараваны iх бархацiстым гучаннем.

Так сталася, што менавiта ў тым жа годзе Мiкалая Аляксандравiча запрасiлi працаваць у Драгiчынскую музычную школу. Адразу з’явiлася магчымасць зацiкавiць новым захапленнем i сваiх вучняў. I ўжо ў 2001 годзе на II Нацыянальны фестываль палявання i рыбалоўства ў Раўбiчы Шаўчук прыехаў разам з вучнямi. Толькi ў якасцi ражкоў яны выкарыстоўвалi... пiянерскiя горны. Ну не было iншага iнструмента! Але i на гэтых трубах выступiлi паспяхова, занялi трэцяе месца. Там пазнаёмiлiся з аматарам паляўнiчай музыкi з польскага Тухола Пятром Гжывачам. Ён запрасiў беларусаў на мiжнародны фестываль паляўнiчай музыкi i культуры ў сваiм родным горадзе. Аддуль драгiчынцы прыехалi з сапраўдным ражком, якi зарабiлi ў якасцi прыза. I галоўнае, завялi дружбу з нямецкiмi калегамi, якiя абяцалi падарыць яшчэ чатыры iнструменты. Лiтаральна праз паўгода ў Шаўчука i яго вучняў было пяць сапраўдных паляўнiчых ражкоў. Iхняя група пад назвай «Бекас» пабывала на фестывалях у некалькiх польскiх гарадах. Паступова былi пашыты касцюмы на палескiя матывы з цёмнай свiткай i доўгай кашуляй па эскiзах мiнскага мастака Юрыя Пiскуна. Ансамбль сталi запрашаць на рэспублiканскiя мерапрыемствы. Але далей справа не пайшла.

Удзельнiкi ансамбля вырастаюць, паступаюць у сталiчныя навучальныя ўстановы, уладкоўваюцца на працу ў iншых гарадах. А новых прыцягнуць бывае няпроста, бо няма чаго iм прапанаваць акрамя ўласна заняткаў музыкай. Ёсць у «Бекаса» шмат грамат, дыпломаў, кубкаў, якiя сталi, на жаль, гiсторыяй. А вось выехаць, паказаць сябе i забяспечыць ансамблю нейкае развiццё, няма за што. Польскiя калегi на былых фестывалях часта дапытвалiся, маўляў, чаму ты, Мiкалай, не запрашаеш на вашы фэсты? I вельмi здзiўлялiся, што такiх няма наогул.

У суседзяў гэта справа добра арганiзавана пад эгiдай лясной службы. Усе навучальныя ўстановы — i сярэднiя, i вышэйшыя ляснога профiлю — маюць факультатывы па занятках музыкай. А ўжо фэсты — неад’емная частка культурнага жыцця многiх гарадоў i вёсак. Як толькi наблiжаецца фестываль у Квiдзенi, Лепсайску, iншым горадзе, знаходзiцца дзесятак спонсараў. Пра гэта сведчаць афiшы, якiя Шаўчук захоўвае на памяць. А ў нас ён паспрабаваў iнiцыяваць так званы першы Палескi фестываль паляўнiчай музыкi i культуры, але аднадумцаў не знайшоў. Распiсаў i палажэнне, i праграму, i арганiзацыйную частку. Звяртаўся з пiсьмамi ў адпаведныя рэспублiканскiя iнстанцыi, але атрымлiваў у лепшым выпадку ветлiвыя допiсы на тэму, што «пытанне вывучаецца».

Мiкалай Аляксандравiч прапаноўваў i iншую форму мерапрыемстваў, дзе знайшлося б сцiплае месца для яго любiмай паляўнiчай музыкi. Гэта форма таксама ў многiм падгледжана ў суседзяў за Бугам. Свята называецца «Сельскiя забаўляльныя гульнi». У сцэнарыi iм жа напiсаным прадугледжана, напрыклад, спаборнiцтва на хутчэйшае выдойванне каровы. Удзельнiкi маглi б паспрачацца наконт таго, хто хутчэй скосiць i ўзарэ, а таксама хто далей кiне сухi каравяк. Такiя фестывалi, на думку Шаўчука, проста не могуць быць сумнымi, не сплочваць сельскi люд. Упрыгожыла б свята паляўнiчая музыка.

Пра музыку, што стала часткай яго жыцця, Мiкалай Аляксандравiч можа гаварыць гадзiнамi. Мелодыяй, здаецца, можна адлюстраваць усе этапы палявання: «Пасвячэнне ў паляўнiчыя», «Заклiк», «Збор паляўнiчых», «Збор стралкоў». А потым «Мядзведзь», «Зубр», «Лiса», «Лось», «Кабан», «Заяц». Асаблiвая ўвага старадаўнiмi паляўнiчымi ўдзялялася маршу «На раскладзе». Гэта калi збiралiся ўдзельнiкi з трафеямi i раскладвалi здабычу. Мелодыя азначае развiтанне звера з домам‑лесам i разам з тым аддае данiну павагi зверу. Ну а пасля «Расклада» неўзабаве падаваўся любiмы ўсiмi сiгнал «Абед».

Мiкалай Аляксандравiч бярэ рог i iграе «Абед». Гучыць музыка сапраўды трошкi знаёмая па фiльмах. Паводле слоў выканаўцы, у памяшканнi такую музыку падаўляюць сцены, яна прызначана для палёў i лясоў. На прыродзе гэтыя гукi льюцца нiзка, бархатна, нiбы з валторны.

Як сапраўдны энтузiяст, чалавек апантаны сваёй iдэяй, да таго ж вялiкi аптымiст, Мiкалай Шаўчук не складвае рукi, не ўпадае ў роспач ад таго, што яго не пачулi ў высокiх iнстанцыях. Ён стварае для пачатку падлеткавы клуб юных аматараў прыроды, палявання, рыбалкi ў сваiм райцэнтры. Напiсаны праграмы, складзены статут, парадак дзейнасцi клуба. Клуб прадугледжвае перш за ўсё пэўную экалагiчную адукацыю сваiх сяброў, атрыманне навыкаў палявання i рыбалоўства, навучанне стальбе, пэўную фiзiчную падрыхтоўку, турыстычныя паходы з начоўкамi, вогнішчамі. Асобным радком, вядома, пазначаны заняткi паляўнiчай музыкай. Педагог лiчыць, што ў такую ўстанову можна прыцягнуць таксама цяжкiх падлеткаў i накiраваць iх энергiю ў пазiтыўнае рэчышча. Для клуба ўжо сабрана паляўнiчая атрыбутыка. Дапамагчы абсталяваць памяшканне абяцае мясцовы Драгiчынскi лясгас. Але вось з памяшканнем выйшла пакуль што загваздка. Той будынак, якi прапанаваў райвыканкам, знаходзiцца на самым ускрайку горада. Дабiрацца адсюль дзецям асаблiва зiмой будзе нялёгка. Таму i не спяшаецца клуб сюды перабiрацца, мае надзею, што ўлада знойдзе нейкi лепшы варыянт.

Для паўнацэнных заняткаў гуртка малавата пакуль што iнструментаў. I Шаўчук звярнуўся праз раённую газету да землякоў с просьбай падарыць старыя ражкi, у каго яны захавалiся дзесьцi на гарышчы. Аказалася, многiя маюць такiя сямейныя рэлiквii. Адзiн ужо iм падарылi. У блiжэйшых планах Мiкалая Аляксандравiча наведаць Нацыянальную бiблiятэку i заняцца гiсторыяй сваёй любiмай музыкi ў нашым краi. Пра iншыя планы ён пакуль гаворыць асцярожна, толькi складвае ў стосiк запрашэннi на фестывалi — на чэрвень у Тухолу, на лiпень — яшчэ ў адзiн маленькi гарадок, на жнiвень — пад Варшаву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?