Па інфармацыі анархічнай групы АЧК-Беларусь, участковыя міліцыянты і супрацоўнікі ГУБАЗа наведваюць некаторых сталічных анархістаў, якія два гады таму фігуравалі ў справе атакі на пасольства Расіі. Маладых людзей апытваюць не толькі пра тое, дзе яны былі ў дзень нападу на пасольства, але задаюць і шэраг іншых пытанняў.

Ці ўдзельнічаюць у якіх-небудзь арганізацыях? Ці ходзяць на мітынгі і сходы? Якія сайты і пад якімі нікамі наведваюць? Ці выязджалі за мяжу?

А ў канцы супрацоўнік павінен пазначыць «эмацыйны стан падчас апатыння».

Невядомыя кінулі дзве бутэлькі з запальнай сумессю на тэрыторыю пасольства Літвы ў Мінску 6 лістапада. Ніхто не пацярпеў. Крымінальная справа заведзеная па артыкуле «Злоснае хуліганства».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?