28 лістапада Беларускае радыё правядзе прамую трансляцыю сумеснага пасяджэння палат нацыянальнага сходу, на якім дэпутаты палаты прадстаўнікоў і члены савета рэспублікі будуць задаваць пытанні членам урада.

Як паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі, «з пачаткам працы дэпутатаў новага склікання актыўна абмяркоўвалася пытанне аб арганізацыі прамых радыётрансляцый парламенцкіх пасяджэнняў. У выніку 28 лістапада 2012 года Першы нацыянальны канал Беларускага радыё запланаваў трансляцыю ў прамым эфіры сумеснага пасяджэння абедзвюх палат беларускага парламента. Пачатак у 10.00».

На сумесным пасяджэнні, у прыватнасці, будуць абмяркоўвацца пытанні развіцця аграпрамысловага комплексу, з асноўным дакладам выступіць намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы.

У палаце прадстаўнікоў паведамілі, што прамыя трансляцыі сумесных пасяджэнняў палат парламента стануць традыцыйнымі. Сумесныя пасяджэнні праходзяць падчас сесій палат парламента адзін раз у месяц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?