Кіраўнік Папскай рады па сродках сацыяльнай камунікацыі арцыбіскуп Клаўдыа Марыя Чэлі прадставіць мікраблог Бенедыкта XVI у Twitter’ы у суботу ў прэс-цэнтры Святога Пасаду, паведамляе Радыё Ватыкана.

У блогу будуць змяшчацца найперш вытрымкі з казанняў і прамоваў пантыфіка.

Як паведаміў арцыбіскуп, Бенедыкт XVI будзе асабіста зацвярджаць кожнае паведамленне перад яго адпраўкай.

Рашэнне аб запуску праекта, разлічанага пераважна на моладзевую аўдыторыю, было прынята ў Ватыкане ў лютым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?