Іран сустракае мяне назіральнымі вежамі. У іранскім Азербайджане яны паўсюль.

Іран сустракае мяне назіральнымі вежамі. У іранскім Азербайджане яны паўсюль.

Аднойчы тут будзе парк. Ва ўмовах заўсёднай засухі паліваць расліны даводзіцца штодня. Кожны дзень на досвітку тысячы рабочых выходзяць на вуліцы са шлангамі.

Аднойчы тут будзе парк. Ва ўмовах заўсёднай засухі паліваць расліны даводзіцца штодня. Кожны дзень на досвітку тысячы рабочых выходзяць на вуліцы са шлангамі.

Так мяне сустракае Тэгеран. 4 гадзіны раніцы, я на ўскрайку, без грошай. Дзе цэнтр — невядома, я брыду, арыентуючыся па незразумелых знаках. Пазней высветліцца, што цэнтра ў Тэгеране няма.

Так мяне сустракае Тэгеран. 4 гадзіны раніцы, я на ўскрайку, без грошай. Дзе цэнтр — невядома, я брыду, арыентуючыся па незразумелых знаках. Пазней высветліцца, што цэнтра ў Тэгеране няма.

У шклянцы замест забароненага віскі — традыцыйная гарбата.

У шклянцы замест забароненага віскі — традыцыйная гарбата.

Адзіныя турысты, якіх я сустрэў за месяц у Іране. Канадцы, падарожнічаюць вакол свету на роварах. Іх блог.

Адзіныя турысты, якіх я сустрэў за месяц у Іране. Канадцы, падарожнічаюць вакол свету на роварах. Іх блог.

Санкцыянаванае ўладай графіці.

Санкцыянаванае ўладай графіці.

Адзіны за месяц дождж доўжыўся 3 хвіліны.

Адзіны за месяц дождж доўжыўся 3 хвіліны.

Такія боксы для ахвяраванняў стаяць паўсюль, праз кожныя 20 метраў. Нават на шашы, дзе на сотню кіламетраў ніводнае вёскі. Часцяком грошы не правальваюцца і іх можна выцягнуць назад.

Такія боксы для ахвяраванняў стаяць паўсюль, праз кожныя 20 метраў. Нават на шашы, дзе на сотню кіламетраў ніводнае вёскі. Часцяком грошы не правальваюцца і іх можна выцягнуць назад.

Разметка для невідушчых ёсць паўсюль.

Разметка для невідушчых ёсць паўсюль.

Беларуская амбасада. Тут нас пояць гарбатай з бутэрамі, адгаворваюць ехаць у Афган і адмаўляюць у начлезе: маўляў, на тэрыторыі амбасады недастаткова месца для нашых намётаў. Ідзіце ў сад, гаспада.

Беларуская амбасада. Тут нас пояць гарбатай з бутэрамі, адгаворваюць ехаць у Афган і адмаўляюць у начлезе: маўляў, на тэрыторыі амбасады недастаткова месца для нашых намётаў. Ідзіце ў сад, гаспада.

Часам даводзіцца спаць у аўтарамонтнай майстэрні.

Часам даводзіцца спаць у аўтарамонтнай майстэрні.

Гіганцкія дзяржаўныя сцягі, зялёныя зоны і аўтаматычныя палівальныя сістэмы — норма. Такія сістэмы ёсць у кожным парку, у кожнай зялёнай зоне.

Гіганцкія дзяржаўныя сцягі, зялёныя зоны і аўтаматычныя палівальныя сістэмы — норма. Такія сістэмы ёсць у кожным парку, у кожнай зялёнай зоне.

Каб купіць у Іране сім-картку трэба пакінуць не толькі сканы пашпарта, але і адбіткі пальцаў.

Каб купіць у Іране сім-картку трэба пакінуць не толькі сканы пашпарта, але і адбіткі пальцаў.

Таксоўка — самы пашыраны тып грамадскага транспарту ў Тэгеране. Частка ездзіць на замову, але большасць выконвае функцыю маршрутных таксі. Людзі стаяць на ўзбочыне і выкрыкваюць назву пункта прызначэння, пакуль не спыніцца патрэбная машына.

Галоўны рынак. Тэгеран.

Галоўны рынак. Тэгеран.

Нават лічбы па-персідску.

Нават лічбы па-персідску.

Матацыкл тут ёсць амаль у кожнага.

Матацыкл тут ёсць амаль у кожнага.

На іншаземца глядзяць як на дзіва, але без агрэсіі. Метро. Галоўны рынак. Тэгеран.

На іншаземца глядзяць як на дзіва, але без агрэсіі. Метро. Галоўны рынак. Тэгеран.

Жанчына — гэта заразна. Рэлігійная прапаганда на постарах.

Жанчына — гэта заразна. Рэлігійная прапаганда на постарах.

Free WiFi (1 mb). Іранскія рэаліі.

Free WiFi (1 mb). Іранскія рэаліі.

Традыцыйная іранская жанчына нясе традыцыйны іранскі хлеб.

Традыцыйная іранская жанчына нясе традыцыйны іранскі хлеб.

За такую шавялюру могуць затрымаць і сілком пастрыгчы.

За такую шавялюру могуць затрымаць і сілком пастрыгчы.

Унутры галоўнага мячэта. Здымкі, вядома, забаронены.

Унутры галоўнага мячэта. Здымкі, вядома, забаронены.

Агітацыя супраць Ізраіля скрозь. Пра палітычную этыку тут, як і ў нас, не чулі.

Агітацыя супраць Ізраіля скрозь. Пра палітычную этыку тут, як і ў нас, не чулі.

Большасць дамоў у Тэгеране не вышэйшыя за 5 паверхаў.

Большасць дамоў у Тэгеране не вышэйшыя за 5 паверхаў.

Інтэрнэт ёсць далёка не ва ўсіх. Наш знаёмы просіць сябра пакінуць WiFi падлучаным, калі той пойдзе на працу, і мы ловім яго пад вокнамі.

Інтэрнэт ёсць далёка не ва ўсіх. Наш знаёмы просіць сябра пакінуць WiFi падлучаным, калі той пойдзе на працу, і мы ловім яго пад вокнамі.

Нягледзячы на ўсе забароны, тут можна трапіць нават на алкагольныя гей-паці.

Нягледзячы на ўсе забароны, тут можна трапіць нават на алкагольныя гей-паці.

3D-кінатэатр.

3D-кінатэатр.

Маўзалей Леніна — дзіцячая цацка ў параўнанні з маўзалеем Хамейні. На здымку — менш за дзясятую частку комплексу, прызначанага для аднаго мёртвага чалавека.

Маўзалей Леніна — дзіцячая цацка ў параўнанні з маўзалеем Хамейні. На здымку — менш за дзясятую частку комплексу, прызначанага для аднаго мёртвага чалавека.

Музыкі ходзяць па вуліцах і граюць. Людзі адчыняюць вокны і кідаюць ім грошы.

Музыкі ходзяць па вуліцах і граюць. Людзі адчыняюць вокны і кідаюць ім грошы.

Доўгі час я жыву ў кавярні і часам дапамагаю штосьці гатаваць.

Доўгі час я жыву ў кавярні і часам дапамагаю штосьці гатаваць.

Вучым адзін аднаго алфавіту.

Вучым адзін аднаго алфавіту.

Выспа саветчыны ў Іране: дома ў армяніна-архітктара.

Выспа саветчыны ў Іране: дома ў армяніна-архітктара.

Фелафэ — традыцыйны іранскі хот-дог без мяса.

Фелафэ — традыцыйны іранскі хот-дог без мяса.

Часам мой сняданак выглядае досыць па-буржуйску.

Часам мой сняданак выглядае досыць па-буржуйску.

Часам я знаходжу каробку з цукеркамі проста на вуліцы. няўжо Алах падсалоджвае маё жабрацкае жыццё?

Часам я знаходжу каробку з цукеркамі проста на вуліцы. няўжо Алах падсалоджвае маё жабрацкае жыццё?

Спецыяльныя дамкі для малення ёсць уздоўж кожнай шашы.

Спецыяльныя дамкі для малення ёсць уздоўж кожнай шашы.

Наш шлях ляжыць на поўдзень Ірана.

Наш шлях ляжыць на поўдзень Ірана.

Аўтар — Яўген Ціханаў — працягвае кругасветнае падарожжа.

Аўтар — Яўген Ціханаў — працягвае кругасветнае падарожжа.

Мне становіцца страшна, яшчэ калі я падыходжу да іранскай мяжы.
Ззаду — сады з інжырам, чыстыя рэкі, шчырыя простыя людзі. Спераду — чатырохметровая сетка з дротам і камерамі. За дротам — брудная гліняна-пясочнага колеру рака (дарэчы, адзіная рака, якую я сустрэў за месяц у Іране), за ёй — такога ж колеру горы. За дротам Іран.

Я не ведаю, як сябе паводзіць, як пачувацца. Асцярожна праходжу мяжу (упершыню ў жыцці хоць-як скарыстаўшыся англійскай) і заміраю: на мяне ўтаропліваецца дарожны знак, напісаны на персідскай.

Крыху далей — знак абмежавання хуткасці; лічбы на ім я не разумею, яны таксама персідскія.

Як ставіцца да мясцовых — няясна. На ўсялякі выпадак ківаю галавой пастуху і выходжу галасаваць. У першай машыне еду моўчкі — кіроўца не ведае англійскай. Вакол шашы раз-пораз стаяць назіральныя вежы, абнесеныя дротам. Кіроўца нервуецца, ён забараняе мне здымаць і падымае шкло.

У бліжэйшым горадзе машына спыняецца, я выходжу.

Вакол мяне — пясочнага колеру аднапавярховыя дамы з пляскатым дахам.
Я стаю на цэнтральнай вуліцы. Раз-пораз хутка праходзяць жанчыны, захутаныя ва ўсё чорнае. Яны ідуць па справах, жанчыны тут не шпацыруюць, у адрозненне ад мужчын, якія могуць сядзець на ганках дамоў, ляніва перагаворваючыся. Над усім гэтым непрарыўнай заслонай вісіць голас, што змрочна і панура чытае штось на персідскай. Я не магу зразумець, адкуль ідзе гэты голас, падаецца — адусюль.
Можа, гэта малітва, можа — радыё, але ў галаве ўсплываюць асацыяцыі адно толькі з Оруэлам.

Я пачынаю рухацца да выхаду з горада, і цэнтр змяшчаецца разам са мной — я іншаземец, на мяне скіраваныя дзясяткі маўклівых позіркаў. Здымач я наважваюся дастаць толькі тады, калі горад застаецца за спінай. А змрочны голас яшчэ доўга суправаджае мяне.

Партрэты Імамаў

Іран — гэта сваё, родненькае. Гэта Савецкі Саюз адначасова трыццатых і сямідзясятых, гэта сучасная Беларусь — у выглядзе на перспектыву.

На вуліцах паўсюль — партрэты двух Імамаў (вы помніце гэтыя савецкія «на тры чвэрці» партрэты Леніна і Сталіна?), нейкія рэлігійныя лозунгі. На ўсіх сценах урадавыя графіці з прапагандай.

Вуліцы напоўненыя рознага кшталту паліцыяй: акрамя некалькіх тыпаў звычайнай паліцыі, тут ёсць спецыяльная структура пад назвай «Басідж». Басідж набіраюцца з добраахвотнікаў і маюць большыя за паліцыю паўнамоцтвы. Яны выконваюць функцыю «паліцыі нораваў»: апранутыя ў цывільнае, яны ажыццяўляюць нагляд за норавамі і палітычнымі настроямі.

Інтэрнэт тут цэнзуруецца. Акрамя блэкліста, у якім, вядома ж, Фэйсбук, Укантакце, Твітар, Ютуб.
Паводле якога прынцыпу гэта ўсё працуе, зразумець цяжка: google.com працуе, а google.ru — не;
сайт «Нашай Нівы» заблакаваны, а «Хартыя», наадварот, дасяжная.

Спадарожнікавае ТБ тут таксама забароненае. Нягледзячы на гэта, па прызнанні саміх уладаў, спадарожнікам карыстаецца каля 40% насельніцтва. Час ад часу паліцыя робіць рэйды, канфіскуе талеркі, выпісвае вялікія штрафы. Аднак праз пэўны час людзі выкупляюць уласныя ж талеркі ў карумпаваных паліцэйскіх. Цыкл паўтараецца.

Наркотыкі і чадар

У іранскай кавярні ты ніколі не знойдзеш алкаголь, ён тут забаронены.

За ўжыванне алкаголю належыць 72 удары бізуном. На трэці раз — смяротная кара праз шыбеніцу.

Наркотыкі таксама быццам забароненыя, аднак тут ступень адказнасці залежыць ад цяжару рэчываў і намераў: калі зловяць з «касяком» у руцэ — праз некалькі гадзін адпусцяць. Калі ж возьмуць з партыяй гераіну — гэта стапрацэнтная шыбеніца.

Усе жанчыны на вуліцы абавязаны насіць чадар — гэткая вязніца, што заўсёды з табой.
Спецыяльнае аддзяленне жаночай паліцыі назірае за тым, каб жанчыны не злоўжывалі касметыкай, каб валасы не выбіваліся з-пад чадра, каб рукавы былі не надта кароткімі. Калі што не так — арышт, бізуны, штрафы. Такая сітуацыя спарадзіла нечуваную жаночую салідарнасць: усе жанчыны Ірана маюць вылучаны канал невербальнай сувязі, цэлую сістэму апавяшчэнняў, незаўважных знакаў. Аднойчы я адмыслова назіраў за гэтым. Калі жанчына заўважае ў іншай штось «забароненае», напрыклад, нядбайна накінуты чадар, яна падае амаль незаўважны жэст і тая выпраўляе сітуацыю. Калі хтось заўважае побач аддзяленне жаночай паліцыі, інфармацыя імгненна пашыраецца ва ўсе бакі нейкім звышхуткасным чынам — пры дапамозе адмысловых поглядаў, жэстаў. Імгненне — і вакол паліцыі няма ніводнай жанчыны.
У грамадскім транспарце мужчыны і жанчыны ездзяць паасобку.
Пасярэдзіне кожнага аўтобуса стаіць бар’ер: мужчыны заходзяць у пярэднюю частку, жанчыны — у заднюю. У метро таксама ёсць вагоны для жанчын.

Сацыяльная інфраструктура, дарэчы, развітая ў Іране няблага: у сталіцы даўным-даўно ёсць вылучаныя лініі для грамадскага транспарту. У метро ходзяць безвагонныя цягнікі сучаснага тыпу. Амаль усе ходнікі маюць разметку для невідушчых людзей. Гарады маюць незлічоную колькасць выдатна ўладкаваных паркаў і зялёных зонаў. Трасы ж — прадмет зайздрасці любой дзяржавы і мара любога кіроўцы. Усе яны заасфальтаваныя проста бездакорна.

Тысяча смерцяў — занадта многа

Іран — краіна ў андэграўндзе. Нягледзячы на ўсе забароны, тут можна набыць алкаголь, наркотыкі і жанчыну. Усё гэта працуе па нейкіх адмысловых схемах, бо людзі рызыкуюць жыццём.

За месяц жыцця ў Іране я не пабачыў аніводнага чалавека, які б сказаў, што падтрымлівае ўладу.
Чатыры гады таму ў Тэгеране адбыўся грандыёзны мітынг. На вуліцах горада з маўклівым пратэстам стаяла больш за чатыры мільёны чалавек. Без лозунгаў і транспарантаў, моўчкі. «Я быў там, — кажа мне Алі, — у мяне ў кішэні быў нож, я быў гатовы да бойкі. Кожны з нас быў гатовы біцца да апошняга, але мы стаялі і маўчалі. Тады яны пачалі страляць». На дахах дамоў сядзелі ўрадавыя снайперы, якія прыцэльна білі па пратэстоўцах. Паліцыя страляла знізу. Кажуць, падчас пратэстаў загінула больш за 1000 чалавек, некалькі тысячаў былі арыштаваныя. «Больш мы не пратэстуем. Тысяча смерцяў — занадта нават для такой вялікай краіны. Ніхто не хоча губляць блізкіх».
Кожны, з кім я бачыўся ў Іране, марыць з’ехаць, але гэта складана. Часцяком маладыя хлопцы зусім не маюць пашпарта (і, адпаведна, магчымасці выехаць), пакуль не адслужаць у войску.
Служыць жа ніхто, вядома, не хоча. Да таго ж, пасля Ісламскай Рэвалюцыі 1979 Іран парваў усе дыпламатычныя зносіны з Захадам. 4 лістапада 1979 была захопленая амбасада ЗША, дыпламаты правялі ў закладніках 444 дні. 29 лістапада 2011 была захопленая брытанская амбасада, шасцёра яе супрацоўнікаў таксама былі ўзятыя ў закладнікі.

Наступствы рэвалюцыі

Так тут было не заўсёды. Да рэвалюцыі Іран быў цалкам свецкай краінай, іслам вызнаваў далёка не кожны. Былі бары, дыскатэкі, жанчыны маглі апранацца паводле моды.

Пасля рэвалюцыі крок за крокам урад умацоўваў таталітарны рэжым, і сёння Іран — ледзь не адзіная ў свеце сапраўдныя тэакратыя: над парламентам і прэзідэнтам знаходзіцца Духоўны Лідар (Імам) і некалькі кантралюючых утварэнняў, што ацэньваюць дзеянні ўрада з пункта гледжання адпаведнасці Карану.

Неўзабаве пасля рэвалюцыі пачалася працяглая і безвыніковая вайна з Іракам, што скарыстаўся ўнутранай нестабільнасцю ў Іране і выставіў прэтэнзіі на спрэчныя тэрыторыі.

Праз некалькі дзён жыцця ў гэтай краіне я цалкам усякаю ў яе законы і прынцыпы — і высвятляецца, што да мяне яна ставіцца абсалютна не варожа, наадварот.
Жыццё ў такіх нялюдскіх умовах спарадзіла ў людзях нечуваную салідарнасць і прагу да лепшага. Кожнага чалавека тут можна чытаць, быццам адкрытую кнігу.

Грошы

З прычыны закрытасці краіны турыстаў тут няшмат, кожны чалавек з-за мяжы для іранцаў — глыток свабоды. Тыя, што мараць вырвацца адсюль хоць куды, з захапленнем слухаюць мае прыгодніцкія байкі і аповеды пра жыццё ў іншых краінах.

Па шчырасці, я планаваў зняць з банкаўскай карткі пэўную суму грошай, але высветліўся адзін важны нюанс, на які нельга забывацца, калі ты выпраўляешся ў Іран. У сувязі з санкцыямі ЗША банкаўская сістэма Ірана адключаная ад сеткі, г.зн. — поўнасцю ізаляваная.

Ты не зможаш скарыстацца банкаўскай карткай, дарожнымі чэкамі ці атрымаць грашовы перавод ад сваякоў, усе грошы трэба браць наяўнымі.

Ёсць яшчэ адзін цікавы факт, які тычыцца іранскіх грошай. На маім маршруце Іран апынуўся першай і пакуль адзінай краінай з нацыянальнай валютай, слабейшай за беларускую. Адзін даляр каштуе каля 20000 іранскіх рыалаў. У якасці грашовай адзінкі паўсюдна выкарыстоўваецца туман, які быў валютай Ірана да 1932 года. Адзін туман раўняецца 10 рыалам, гэта крыху памяншае даўжыню цэнаў і стабілізуе эканоміку агулам. Таму, калі ты бачыш на цэнніку 1000, смела цягні з кішэні купюру, на якой намалявана 10000, бо на цэнніку кошт пазначаны ў туманах, а на купюрах — у рыалах.

Універсітэт павінен быць універсітэтам

Я расказваю іранцам пра палітычную і культурную сітуацыю ў Беларусі — і яны разумеюць кожнае слова, ім гэта ўсё да болю знаёмае.
Я цытую ім майго прэзідэнта, паказваю розныя цікавыя інтэрв’ю, дбайна перакладаю ўсю тую бязглуздзіцу на англійскую... але і ім ёсць чым адказаць.

Так, напрыклад, я знаёмлюся з відэазапісам чэрвеньскай сустрэчы прэзідэнта Ірана Махмуда Ахмадзінежада і Дзмітрыя Мядзведзева, на якой адбываецца цікавы дыялог:

Мядзв: How Are You?

Ахм: Yes. Happy New Year.

Да таго ж мне расказваюць безліч цікавых цытатаў Духоўных Лідараў Ірана, адна з якіх мне асабліва запомнілася (дакладны пераклад): «Універсітэт павінен быць універсітэтам. Калі ўніверсітэт не ўніверсітэт — гэта не ўніверсітэт».

Афіцыйна тут забаронена слухаць музыку. І хаця людзей у слухаўках паліцыя не чапае, калі ты будзеш танчыць пад плэер ці гучна ўключыш музыку ў аўто, табой могуць зацікавіцца. Доўгія валасы — таксама сур’ёзная падстава быць затрыманым і гвалтоўна падстрыжаным. Адзін хлопец паказваў мне шнары на галаве: яго малацілі дубінкамі за тое, што ён выглядаў як нефармал.

Нягледзячы на ўсё гэта, моладзь усё роўна збіраецца і грае музыку, бамбіць стрыт-арт і здымае падпольнае кіно. У краіне мноства падпольных рэпетыцыйных кропак, гуказапісваючых студый.
Мастацтва — гэта адзіная сфера, дзе ты можаш быць па-сапраўднаму вольным, сапраўды незалежным. Менавіта таму хтосьці ўсё роўна дакументуе пратэсты на плёнку, хтосьці надрыўна пяе пра свабоду, а хтосьці малюе ўласныя мары.

Я не хачу з’язджаць з Ірана. Я закаханы ў гэтую краіну, у яе жыхароў. У людзей, якія кожнае імгненне здзяйсняюць геройскі ўчынак адным толькі ўздыхам, адным позіркам. Я закаханы ў іх прагу да свабоды і творчасці, у іх дзіцячыя светлыя мары. І я спадзяюся, калі я прыеду сюды наступным разам, жанчына ў пашпартным кантролі лагодна ўсміхнецца мяне і страсяне шаўковымі чорнымі валасамі, ужо не схаванымі пад ажур таталітарызму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?