У Беларусі пакуль не плануецца павышаць закупачныя цэны на малако.
Пра гэта паведаміў віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы, адказваючы 28 лістапада на пытанні парламентарыяў падчас сумеснага пасяджэння дзвюх палат нацыянальнага сходу.

«Закупачная цана малака катэгорыі „Экстра“ складае 33 цэнты. Гэта еўрапейская цана.

Паднімаць яе вышай эканамічна немэтазгодна. Мы не будзем гэтага рабіць. Прынамсі, цягам года», — сказаў ён.

Русы таксама паведаміў, што ў Беларусі плануецца стварыць сем прадуктовых кампаній, уключаючы адну галоўную.

Паводле яго слоў, яны павінны будуць займацца збытам беларускіх тавараў, найперш мяса-малочнай прадукцыі.

Русы зазначыў, што стварэнне буйных аб’яднанняў дазволіць павялічыць экспарт прадуктаў і пашырыць рынкі іх збыту за мяжой. «У Беларусі навучыліся вырабляць, але пакуль яшчэ не ўмеюць эфектыўна прадаваць», — канстатаваў Русы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?