Літоўскі ўрад 28 лістапада ўхваліў адкліканне з пасады пасла Літвы ў Беларусі Лінаса Лінкявічуса, паведамляе BNS.

Нагадаем, кандыдатура Лінкявічуса прапанавана на пасаду міністра замежных спраў Літвы ва ўрадзе Альгірдаса Буткявічуса, які 26 лістапада дэкрэтам прэзідэнта быў зацверджаны на пасадзе прэм’ер-міністра.

Паводле слоў часовага выканаўцы абавязкаў міністра замежных спраў Аўдронюса Ажубаліса, адкліканне Лінкявічуса ўхваліў 28 лістапада і камітэт па замежных справах (КЗС) сейма.

Паслоў у Літве прызначае і звальняе прэзідэнт па прапанове кіраўніка МЗС і з ухвалы КЗС і ўрада.

Былы міністр абароны Літвы Лінкявічус быў прызначаны паслом у Беларусі 24 ліпеня 2012 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?