Мінгарвыканкам не плануе вяртацца да тэмы льготнага праезду ў грамадскім транспарце для студэнтаў. Аб гэтым заявіў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька 28 лістапада падчас прамой лініі ў сталічнай адміністрацыі.

«Падтрымку трэба аказваць адрасна. Пытанне неаднаразова абмяркоўвалася, і вяртацца да тэмы бясплатнага або льготнага праезду для студэнтаў не плануем», — сказаў Ладуцька.

Як лічыць гораданачальнік, маладыя людзі ў Мінску маюць магчымасць падпрацаваць у вольны ад вучобы час.
Паводле яго слоў, ёсць вакансіі ў сферы будаўніцтва, аказання паслуг, гандлю і іншых сферах. Практыка, калі маладыя людзі сумяшчаюць вучобу і працу, распаўсюджана ў многіх краінах, адзначыў Ладуцька.

Увядзенне бясплатнага праезду ў 2011 годзе было абумоўлена эканамічнай сітуацыяй, сказаў кіраўнік адміністрацыі. Цяпер, паводле яго слоў, умовы змяніліся і неабходнасці ў такой меры няма.

Бясплатны праезд для студэнтаў і навучэнцаў дзённай формы навучання прафесійна-тэхнічных, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых устаноў адукацыі Мінска ўлады ўвялі ў верасні 2011 года. 1 ліпеня 2012 года гэтая льгота была адменена. У Мінгарвыканкаме заявілі, што гэта звязана з канікулярным перыядам, і абяцалі разгледзець магчымасць вяртання бясплатнага праезду да 1 верасня. У канцы жніўня Ладуцька заявіў, што няма неабходнасці ў вяртанні бясплатнага праезду студэнтам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?