заявіла на прэс-брыфінгу ў сераду афіцыйны прадстаўнік дзярждэпартамента ЗША Вікторыя Нуланд.

«Сірыя публічна прызнала ў жніўні гэтага года, што Расія аказвала ёй гэтую паслугу. Зразумела, мы данеслі да Расіі наш пункт гледжання, як данеслі і нашу пазіцыю адносна ваеннай дапамогі — да, падчас і пасля гэтага», — цытуе Нуланд РІА «Навіны».

У аўторак некамерцыйная арганізацыя ProPublica паведаміла, што Расія за тры месяцы паставіла ў Сірыю парадку 240 тон банкнот у замежнай валюце.

Паводле дадзеных арганізацыі, якая спасылаецца на суправаджальныя дакументы, летам 2012 грузавы самалёт Іл-76 сірыйскіх ВПС зрабіў 8 рэйсаў з Дамаска ў Маскву. У Расіі сірыйскі самалёт кожны раз нібыта загружалі 30 тонамі банкнот. Пры гэтым арганізацыя адзначае, што не можа пацвердзіць сапраўднасць дакументаў і паведаміць пра намінал і тып банкнот.

Расійскі бок раней заяўляў, што пастаўляе ў Сірыю толькі абарончае ўзбраенне, і цяпер завяршаецца выкананне абавязанняў па пастаўках сродкаў СПА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?