Пра гэта паведаміў віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы, адказваючы на пытанні ўдзельнікаў сумеснага паседжання дзвюх палат Нацыянальнага сходу.

Паводле словаў віцэ-прэм’ера, прадуктовыя кампаніі павінныя будуць займацца збытам беларускіх тавараў, перш за ўсё мяса-малочнай прадукцыі. Стварэнне буйных аб’яднанняў дазволіць павялічыць экспарт прадуктовых тавараў і пашырыць рынкі іх збыту за мяжой. Русы заўважыў, што ў Беларусі навучыліся вырабляць, але пакуль не заўсёды ўмеюць эфектыўна гандляваць.

Віцэ-прэм’ер таксама закрануў тэму далучэння сельгаспрадпрыемстваў да буйных суб’ектаў гаспадарання. «Любое далучэнне павіннае быць эканамічна мэтазгодным, — адзначыў ён. — Тое, што ў рэспубліку прыйшлі інвестары і шляхам пераразмеркавання прыбытку прывялі ў парадак тэрыторыі, — гэта правільна. Але на сёння існуе кадравая праблема».

Намеснік старшыні ўрада таксама расказаў, што ў 2013 годзе плануецца пабудаваць 1900 кватэр для работнікаў аграпрамысловага комплексу. Жыллё будзе будавацца ў месцах, дзе існуюць аграпрамысловыя комплексы і ўзнікае неабходнасць у рабочай сіле. «Кватэры павінныя будавацца там, дзе патрэбныя спецыялісты і дзе яны запатрабаваныя», — растлумачыў Русы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?