БелТА першай атрымала сертыфікат ААЦ на сістэму кіравання сайтам
Першы сертыфікат Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце Беларусі на адпаведнасць сістэмы кіравання сайтам патрабаванням бяспекі атрымала Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Беларускае тэлеграфнае агенцтва».
Аператыўна-аналітычны цэнтр прызнаў, што распрацаваная агенцтвам сістэма кіравання сайтам «BCMS 2.0» адпавядае ўсім патрабаванням тэхнічных нарматыўна-прававых актаў. Раней праграмны комплекс паспяхова прайшоў адпаведныя выпрабаванні.
У Беларусі існуюць розныя працэдуры пацверджання бяспекі праграмных комплексаў — дзяржаўная экспертыза і сертыфікацыя Аператыўна-аналітычнага цэнтра на адпаведнасць дзяржаўным стандартам. Атрыманне сертыфікату азначае, што сістэма кіравання сайтамі адпавядае прынятым у рэспубліцы стандартам бяспекі.
Сістэма кіравання сайтам «BCMS 2.0» можа выкарыстоўвацца для адміністравання сайтаў у даменнай зоне gov.by, прызначанай для размяшчэння інтэрнэт-рэсурсаў дзяржаўных органаў і арганізацый. Сярод асаблівасцяў распрацоўкі БелТА — наяўнасць неабходных інтэрфейсаў для аўдыту падзей і размежавання правоў карыстальнікаў.
БелТА
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ