29.11.2012 / 13:31

Парваць з расейскамоўнасцю а Вы згодныя з такой пастаноўкай пытання? 80

Неяк я пазнаёміўся з чалавекам, які адразу ж спытаў, чаму я размаўляю па-беларуску, піша нам чытач Зміцер Крымоўскі.

Я, вядома, патлумачыў, але спачатку сам спытаў у суразмоўцы пра яго расейскую. «Привычка», — пачуў я. Адказ, як мне падаецца, даволі трапны і шмат што раскладае па паліцах.

Звычка — гэта дзеянні, якія выконваюцца аўтаматычна, чаму папярэднічае іх шматразовае паўтарэнне. Чым часцейшае паўтарэнне, тым больш трывалая ўтвараецца псіхафізічная сувязь. Таму і пераход на беларускую мову звязаны з пэўным дыскамфортам, бо адбываецца злом устойлівых моўных асацыяцый. Як вядома, вада цячэ там, дзе меншы супраціў. Таму і беларусы не імкнуцца вяртацца да роднага слова, бо гэта спалучаецца з пэўнымі высілкамі, якія да таго ж павінныя мець пад сабой моцны ідэйны падмурак. Пра нейкія матэрыяльныя выгады ад беларушчыны ўвогуле гаварыць не даводзіцца.

Як ужо гаварылася, умова ўкаранення звычкі — шматразовая паўтаральнасць дзеяння. Гэта ажыццяўляецца праз панаванне расійскай. Куды ні сунься, у часопісах, газетах, падручніках, на ТБ, шыльдах, у справаводстве, на радыё — паўсюдна расейшчына. Нават, у дзяржаўнай установе ці краме на пытанне па-беларуску — практычна безальтэрнатыўная імавернасць пачуць адказ на расійскай. Такая дзяўбёжка, і найперш маладога пакалення, пакрысе цэментуе ў грамадстве гэтую звычку.

Пра які вольны выбар мовы можа весціся гаворка ў такім разе, калі ён ужо зроблены (бацькамі, чыноўнікамі, атачэннем і г.д.)? Ці існуе выбар у руху па інерцыі (а гэтым і ёсць звычка)? Тут усё прадказальна. А калі няма выбару — няма і свабоды. Гэта рух у рабства.

Звычкі бываюць карыснымі і шкоднымі. Патуранне шкодным звычкам вядзе да праблемаў у жыцці і здароўі. Расейскамоўнасць беларусаў мне падаецца шкоднай звычкай, бо замінае нацыянальнай самаідэнтыфікацыі, трымае краіну ў расійскім інфармацыйным полі, перарывае культурна-гістарычную повязь. Парваць са звычкай расейскамоўнасці гэтаксама цяжка, як і кінуць курыць заўзятаму курцу ці піць алкаголіку. Але каб нацыя захавалася, зрабіць гэта проста неабходна.

даслаў чытач Зміцер Крымоўскі

0
Родная мова. / Адказаць
29.11.2012 / 13:42
Адразу не адкажашся. А вось пачынаць паступова трэба...Нават ўкраінцы захавалі сваю мову....і вельмі добра размаўляюць як на родная, так і на маскавітаі....А чым мы хужей? Пакуль кожны не асазнае, то нічога нібудзе...а на гэты час наўрадці!
0
Kus / Адказаць
29.11.2012 / 13:43
Згодзен: харэ паліць марыхуану і піць Бульбаш!
0
брыдота / Адказаць
29.11.2012 / 13:44
Дмитрий, предлагаю Вам быть истинным патриотом своей Родины, пересядьте с мерседеса на осла и катайтесь.
Паказаць усе каментары/ 80 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру