У выніку разгулу стыхіі 22 чалавекі атрымалі траўмы, яшчэ трое зніклі без вестак.

Тарнада пашкодзіў шматлікія будынкі, у прыватнасці, сталеплавільны завод. Паведамляецца таксама, што моцны вецер перакуліў у моры пад’ёмны кран з рабочым. На пошукі мужчыны была адпраўленая выратавальная група.

Таранта — не адзіны горад, які пацярпеў ад стыхіі. Ліўневыя дажджы і моцны вецер абрынуліся на большую частку Апенін. Так, напярэдадні была затопленая Фларэнцыя. Непагадзь закранула таксама Сіцылію і Сардзінію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?