Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Галоўнай пляцоўкай стане тэрыторыя вакол Палаца спорту, тут з 9.00 да 17.00 адбудзецца кірмаш «Рыба Беларусі-2012», у якой прымуць удзел рыбаводныя гаспадаркі і рыбаперапрацоўчыя прадпрыемствы з ўсёй краіны.
Пакупнікам будзе прапанаваны шырокі асартымент прадукцыі па цэнах вытворцаў: жывую сажалкавую рыбу (карп, таўсталобік, белы амур, сом, шчупак, карась і інш.) і каштоўныя пароды рыб (асетр, сцерлядзь, фарэль, сом і інш.). Таксама можна будзе набыць ахалоджаную азёрна-рачную рыбу, вэнджана-вяленую прадукцыю, марожаныя паўфабрыкаты (філе, тушка рыбы, фарш, наборы для юшкі і інш.). Дэгустацыі дадуць магчымасць ацаніць высокую якасць прадукцыі.

Кулінары рыбаводных гаспадарак абяцаюць парадаваць прадукцыяй уласнай вытворчасці: наведвальнікаў кірмашу накормяць духмянай*** юшкай і барбекю. Таксама для гасцей кірмашу будуць працаваць прадпрыемствы грамадскага харчавання, а добры кірмашовы настрой створаць калектывы мастацкай самадзейнасці.

Кірмашы па продажы жывой рыбы і рыбыпрадукцыі пройдуць таксама
ў Заводскім раёне (каля ўніверсама «Завадскі " па вул. Несцерава, 58), Ленінскім (каля рынку «Серабранка» на перакрыжаванні вул. Пляханава і праспекта Ракасоўскага), Маскоўскім (каля магазіна «Беліта» па вул. Чачота, 25), Кастрычніцкім (каля гандлёвага цэнтра «Аэрадромны» па вуліцы Чкалава, 38), Партызанскім (на бульвары Трактарабудаўнікоў), Першамайскім (каля магазіна «Пальміра» па вул. Русіянава, 1), Савецкім (каля ўніверсама «Віцебск» па вул. Гамарніка), Фрунзенскім (каля Мінскага лядовага Палаца спорту), Цэнтральным раёне (каля кінатэатра «Кіеў» па вул. Кахоўскай, 31).

Рыбныя кірмашы ў Мінску праходзяць трэція выхадныя запар.-

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?